КулЛиб - Скачать fb2 - Читать онлайн - Отзывы
Всего книг - 415179 томов
Объем библиотеки - 557 Гб.
Всего авторов - 153420
Пользователей - 94573

Впечатления

кирилл789 про Кистяева: Дурман (Эротика)

читал, читал. мало того, что описывать отношения опг под фигой - оборотни, уже настолько неактуально, что просто глупо. но, простите, если уж 18+ - где секс?? сначала она думает, потом он думает. потом она переживает, потом он психует. потом приходит бета, гамма и дзета. а ггня и гг голые и опять процедура отложена!
твою ж ты, родину. если ж начинаешь не с розовых соплей, а сразу с жесткача - какого динамить до конца??? кистяева марина серьёзно посчитала, что кто-то будет в эту бесконечную словесную лабуду вчитываться?

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
alena111 про Ручей: На осколках тумана (Современные любовные романы)

- Я хочу ее.
- Что? - доносится до меня удивленный голос.
Значит, я сказал это вслух.
- Я хочу ее купить, - пожав плечами, спокойно киваю на фотографию, как будто изначально вкладывал в свои слова именно этот смысл.
На самом деле я уже принял решение: женщина, которая смотрит на меня с этой фотографии, будет моей.
И только.

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
кирилл789 про Вудворт: Наша Сила (СИ) (Любовная фантастика)

заранее прошу прощения, себе скачал, думал рассказ. скинул, и только потом увидел: "ознакомительный фрагмент".
мне не понравился, кстати. тухлый сюжет типа "я знаю, но тебе скажу потом. или не скажу". вудворт, своим "героям" ты можешь говорить, можешь не говорить, но мне, читателю, будь добра - скажи! или разорвёшься писавши, потому что ПОКУПАТЬ НЕ БУДУ!
я для чего время своё трачу на чтение, чтобы "узнать когда-нибудь потом или не узнать"? совсем ку-ку девушка.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
каркуша про Алтънйелеклиоглу: Хюрем. Московската наложница (Исторические любовные романы)

Серия "Великолепный век" - научная литература?

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
каркуша про Могак: Треска за лалета (Исторические любовные романы)

Языка не знаю, но уверена, что это - точно не научная литература, кто-то жанр наугад ставил?

Рейтинг: -1 ( 1 за, 2 против).
Serg55 про Звездная: Авантюра (Любовная фантастика)

ну, в общем-то, прикольненько

Рейтинг: -3 ( 2 за, 5 против).
кирилл789 про Богатова: Чужая невеста (Эротика)

сказ об умственно неполноценной, о которую все, кому она попадается под ноги, эти ноги об неё и вытирают. начал читать и закончил читать.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).

Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (fb2)

- Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку 15 Кб (скачать fb2) - Рэй Брэдбэры

Настройки текста:




Брэдбери Рэй Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке)

Рэй Брэдбэры

Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?

Пераклад: Вольга Караткевiч

Гэта быў дзень бойняў, катаклiзмаў, тарнада, землятрусаў, зацьменьняў, масавых забойстваў, вывяржэньняў вульканаў, разнастайных загубаў, у пiк якiх сонца глытала зямлю i зьнiкалi зоркi.

Калi падаць гэта ўсё проста - найпаважаны чалец сям'i Бэнтлiяў узяў дый памёр.

Дог было ягонае iмя, i быў ён догам.

У нядзелю Бэнтлii прачнулiся позна i на кухнi знайшлi распластанага на падлозе Дога. Галава ягоная была павернутая да Мэкi, лапы акуратна складзеныя, хвасток не вiхляўся, а быў нерухомы ўпершыню за дваццаць гадоў.

Дваццаць гадоў! Божа мой, думаў кожны, цi магло насамрэч гэта быць так доўга? I цяпер, без усялякага дазволу, Дог быў халодны - ён пакiнуў сьвет.

Сузан, малодшая дачка, пабудзiла ўсiх рэзкiм крыкам:

- Нешта ня тое з Догам. Хутчэй!

Не парупiўшыся надзець халата, у нiжняй бялiзьне, Роджэр Бэнтлi кiнуўся паглядзець на нерухомага зьвера, якi ляжаў на кухнi. Усьлед за мужам пайшла Рут, а за ёю - iхны дванаццацiгадовы сын Скiп. Роднi й Сал, якiя жылi ўжо сваiмi сем'ямi, павiнны былi прыбыць пазьней. I кожны па чарзе мусiў сказаць адно й тое ж: "Не! Дог - назаўсёды".

Дог нiчога не казаў, ляжаў, як Другая сусьветная вайна, кагадзе завершаная, ляжаў, як спусташэньне.

Сьлёзы залiвалi шчочкi Сузан, пасьля, салiдарныя iз сьлязьмi гаспадара, сьлёзы намачылi шчокi Рут Бэнтлi, i, нарэшце, калi ўсе патанулi, сьлёзы зьявiлiся ў Скiпа.

Яны iнстынктыўна рабiлi кругi вакол Дога, станавiлiся на каленкi на падлогу, каб дакрануцца да яго, быццам гэта магло яго ажывiць - а раптам сабака сядзе, усьмiхнецца, забрэша цi папросiцца за дзьверы. Iхныя дотыкi нiчога не зьмянiлi, хiба што павялiчылi аб'ём сьлёзаў.

Урэшце сямейнiкi паднялiся, моцна абнялi адно аднаго i, агаломшаныя, прынялiся за сьняданак, у часе якога прыбiтая Рут Бэнтлi сказала: "Мы ня можам проста пакiнуць яго тут".

Роджэр Бэнтлi акуратна падняў сабаку й перанес яго ў дварок - у цянёк каля сажалкi.

- Што робiм далей?

- Я ня ведаю, - сказаў Роджэр Бэнтлi. - Гэта першая сьмерць у сям'i за ўвесь час.

Ён спынiўся i, цяжка дыхаючы, паматляў галавой:

- Я маю на ўвазе...

- Ты меў на ўвазе дакладна тое, што сказаў, - выцiснула Рут Бэнтлi. - Калi Дог - не сям'я, значыць, ён - нiшто. Божа мой, я люблю яго.

Выбухнулi новыя сьлёзы, i ў гэты момант Роджэр Бэнтлi ўзяў коўдру, каб накрыць Дога, аднак Сузан спынiла яго.

- Не, не. Я хачу бачыць яго. У мяне ня будзе магчымасьцi бачыць яго зноў. Ён такi прыгожы. Ён такi - стары.

Яны перанесьлi свае сьняданкi ў дварок, чамусь адчуваючы, што ня могуць ня бачыць сабакi пад час яды.

Роджэр Бэнтлi патэлефанаваў старэйшым жанатым дзецям. Калi яны прыехалi найперш Роднi, якому дваццаць адзiн, а пасьля старэйшая дачка Сал, ёй дваццаць чатыры, - усiх ахапiла новая хваля роспачы. Яны цiха сядзелi й глядзелi на адбiтак Дога ў люстэрку.

- Якiя вашыя пляны? - нарэшце папытаўся Роднi.

- Я разумею, гэта дурнота, - сказаў Роджэр Бэнтлi пасьля паўзы. - Але ён усяго толькi сабака...

- Толькi!? - Адразу ж зарыдалi ўсе.

Роджэр змушаны быў адступiцца.

- Паглядзеце, ён варты Тадж Махала. I ён атрымае Могiлкi Хатнiх Улюбёнцаў у Бэрбанку.

- Могiлкi Ўлюбёнцаў, - сказаў Роднi, - што за глупства!

- Што ж тут неразумнага? - Твар Скiпа пачырванеў, а вусны задрыжэлi: Дог, ну, Дог быў пэрлiнай... надзвычай каштоўнай.

- Та-а-к, - дадала Сузан.

- Добра, даруйце мне. - Роджэр Бэнтлi павярнуўся, каб абвесьцi позiркам сажалку, кустоўе й неба. - Я думаю, што можна выклiкаць трупяроў.

- Трупяроў? - ускрыкнула Рут Бэнтлi.

- Трупы? - сказала Сузан. - Дог ня ёсьць трупам.

- Што ж ён тады? - спытаўся Скiп.

Усе ўтаропiлiся ў сабаку.

- Ён, - выпалiла ўраз Сузан, - ён... ён - мая любоў.

Перад тым, як плач мусiў распачацца зноўку, Роджэр Бэнтлi ўзяў слухаўку, патэлефанаваў на Могiлкi Ўлюбёнцаў.

- Дзьвесьце даляраў, - аб'явiў ён прысутным. - Някепска.

- Для Дога? - сказаў Скiп. - Мала!

- Вы сур'ёзна гэта ўсё? - спыталася Рут Бэнтлi.

- Але, - сказаў Роджэр. - Я сьмяяўся з падобных месцаў усё сваё жыцьцё. Аднак цяпер...

Ён на момант вытрымаў паўзу:

- Яны прыйдуць i забяруць Дога апоўднi. Цырымонiя заўтра.

- Цырымонiя! - фыркнуў Роднi i, размахваючы рукамi, скiраваўся да сажалкi. - Вы ня змусiце мяне прысутнiчаць!

Сямейства пагрозьлiва зiрнула на яго. Урэшце Роднi павярнуўся й дазволiў сваiм плячам распружыцца.

- А бадай мяне лiха, я буду!

- Дог бы нiколi табе не дараваў, калi б цябе не было, - уздыхнула Сузан i выцерла нос.

Роджэр Бэнтлi паўглядаўся ў сабаку, пасьля ў сямейнiкаў i неба, заплюшчыў