Падарожжы Гулiвера [Джонатан Свифт] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (33) »
Свифт Джонатан Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Джанатан Свiфт Падарожжы Гулiвера Пераклад: А.Кудравец ПАДАРОЖЖА Ў ЛIЛIПУЦIЮ 1 Трохмачтавы брыг "Антылопа" адплываў у Паўднёвы акiян. На карме брыга стаяў карабельны доктар Гулiвер i глядзеў у падзорную трубу на прыстань. Там засталiся яго жонка i двое дзяцей: сын Джонi i дачка Бэцi. Не першы раз адплываў Гулiвер у мора. Ён любiў падарожжы. Яшчэ ў школе ён трацiў амаль усе грошы, што прысылаў яму бацька, на марскiя карты i кнiгi аб чужых краiнах. Ён старанна вывучаў геаграфiю i матэматыку, бо гэтыя навукi болей за ўсё патрэбны былi мараку. Бацька аддаў Гулiвера вучыцца да славутага ў той час лонданскага доктара. Гулiвер правучыўся ў яго некалькi гадоў, але ўвесь час не пакiдаў думаць пра мора. Доктарская навука прыгадзiлася: скончыўшы вучобу, ён паступiў карабельным доктарам на судна "Ластаўка" i плаваў на iм тры з паловай гады. А пасля, пражыўшы два гады ў Лондане, зрабiў некалькi падарожжаў ва Ўсходнюю i Заходнюю Iндыю. У час плавання Гулiвер нiколi не сумаваў: чытаў кнiгi, якiя браў з дому, а сышоўшы на бераг, прыглядаўся, як жывуць iншыя народы, вывучаў iх мову i звычаi i падрабязна запiсваў свае дарожныя ўражаннi. I гэтым разам, выпраўляючыся ў мора, Гулiвер узяў з сабой тоўстую запiсную кнiжку. На першай старонцы гэтай кнiжкi было напiсана: "4 траўня 1699 года мы знялiся з якара ў Брыстолi". 2 Шмат тыдняў i месяцаў плыла "Антылопа" па Паўднёвым моры. Дзьмулi добрыя вятры. Падарожжа праходзiла ўдала. Але аднойчы, калi пераходзiлi ва Ўсходнюю Iндыю, карабель трапiў у страшэнную буру. Вецер i хвалi пагналi яго немаведама куды. Дванаццаць матросаў памерла ад ператамлення i голаду. Астатнiя ледзь перастаўлялi ногi. Карабель шпурляла з боку ў бок, як арэхавую шкарлупiну. Адной цёмнай бурнай ноччу вецер панёс "Антылопу" на вострую скалу. Матросы заўважылi гэта вельмi позна. Карабель наляцеў на яе i разбiўся ўшчэнт. Толькi Гулiверу i пяцi матросам пашчаслiвiла выратавацца ў шлюпцы. Доўга насiлiся яны па моры, зусiм выбiлiся з сiлы. А хвалi ўздымалiся ўсё большыя i большыя, i адна з iх падкiнула i перакулiла шлюпку. Гулiвер апынуўся ў вадзе з галавой. Калi ён вынырнуў, навокал нiкога не было. Усе яго спадарожнiкi загiнулi. Гулiвер паплыў куды вочы глядзяць - туды, куды гнаў вецер i прылiў. Раз-пораз спрабаваў ён намацаць дно, але дна ўсё не было. А плысцi далей ён ужо не мог: мокрае адзенне i цяжкiя, разбухлыя чаравiкi цягнулi ўнiз. Ён захлёбваўся i задыхаўся. I раптам яго ногi дакранулiся да зямлi. Гэта была водмель. Гулiвер асцярожна ступiў па пясчаным дне крок-другi - i паволi пайшоў наперад. Iсцi станавiлася ўсё лягчэй i лягчэй. Спачатку вада даставала яму да плячэй, потым да пояса, потым толькi да каленяў. Ён ужо думаў, што бераг зусiм блiзка, але дно ў гэтым месцы было вельмi пакатае, i Гулiверу яшчэ доўга давялося брысцi па калена ў вадзе. Нарэшце вада i пясок засталiся ззаду. Гулiвер выйшаў на лужок, парослы мяккай i вельмi маленькай травой, прылёг на зямлю, падклаў пад шчаку далонь i моцна заснуў. 3 Калi Гулiвер прачнуўся, было ўжо зусiм вiдна. Ён ляжаў на спiне, i сонца свяцiла яму проста ў твар. Ён хацеў працерцi вочы, але не змог узняць руку; хацеў сесцi, але не змог паварушыцца. Тонкiя вяровачкi аблытвалi ўсяго яго ад галавы да каленяў; рукi i ногi былi моцна спавiты вяровачнай сеткай; вяровачкi абкручвалi кожны палец. Нават доўгiя густыя валасы Гулiвера былi туга накручаны на маленькiя колiкi, убiтыя ў зямлю, i пераплецены вяровачкамi. Гулiвер быў падобны на вялiкую рыбiну, якая трапiла ў сетку. "Напэўна, я яшчэ сплю", - падумаў ён. Але тут нешта жывое хуценька ўзлезла яму на нагу, прапаўзло па грудзях i спынiлася ля падбародка. Гулiвер паспрабаваў зiрнуць туды. Што за дзiва! Амаль ля самага носа ў яго стаiць чалавечак - малюсенькi, алё самы сапраўдны чалавечак! У руках у яго - лук i страла, за спiною калчан. А сам - вяршкi са тры росту. Услед за гэтым на Гулiвера ўзлезлi яшчэ дзесяткi чатыры такiх жа маленькiх стралкоў. Ад здзiўлення Гулiвер крыкнуў. Чалавечкi замiтусiлiся i кiнулiся хто куды. Яны беглi, спатыкалiся, падалi, падхоплiвалiся i адзiн за другiм саскоквалi на зямлю. Некалькi хвiлiн да Гулiвера нiхто не падыходзiў. Толькi ля вуха ў яго ўвесь час чуўся нейкi шум, быццам там сакаталi конiкi. Але неўзабаве чалавечкi зноў расхрабрылiся i зноў пачалi караскацца ўгору па яго нагах, руках i плячах, а самы смелы з iх падкраўся нават да Гулiверавага твару, пакратаў кап'ём яго падбародак i тоненькiм чыстым галаском пракрычаў: - Гэкiна дэгуль! - Гэкiна дэгуль! Гэкiна дэгуль! - падхапiлi тоненькiя галасы з усiх бакоў. Што азначалi гэтыя словы, Гулiвер не зразумеў, хоць i ведаў шмат замежных моў. Доўга ляжаў Гулiвер на спiне. Рукi i ногi ў яго зусiм анямелi. Ён сабраў усю сiлу i паспрабаваў адарваць ад зямлi левую руку. Гэта яму ўдалося. Ён вырваў колiкi, на якiя былi накручаны сотнi тонкiх моцных вяровачак, i ўзняў руку. У тую ж мiнуту хтосьцi ўнiзе гучна прапiшчаў: - Тольга фанак! У руку, у твар, у шыю Гулiвера ўпiлiся- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (33) »
Последние комментарии
1 день 6 часов назад
1 день 11 часов назад
1 день 12 часов назад
1 день 14 часов назад
1 день 15 часов назад
1 день 16 часов назад