КулЛиб - Скачать fb2 - Читать онлайн - Отзывы
Всего книг - 412621 томов
Объем библиотеки - 552 Гб.
Всего авторов - 151458
Пользователей - 94001

Впечатления

RATIBOR про Гурова: Цикл «Аратта» [4 книги] (Боевая фантастика)

Благодарю! И за критику тоже! :)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Витовт про Гурова: Цикл «Аратта» [4 книги] (Боевая фантастика)

Спасибо, Странник, за Марию Семёнову, как-то упустил и не читал этот цикл. Люблю эту тему и восполню пробел!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Любопытная про Зиентек: Второй встречный (Исторические любовные романы)

А у меня почему то пустой файл. А жаль .... Предыдущая прочитанная книга Женить дипломата понравилась неспешными , спокойными и логичными действиями , отсутствием эротики . которое во множестве изобилует сейчас каждая вторая книга в жанре ЛФ.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
кирилл789 про Зиентек: Второй встречный (Исторические любовные романы)

после интриг, заговоров, приключений первой книги здесь повествование неспешное. неспешное, но интересное.)
и свои интриги, и уже свои приключения. очень интересный автор.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Serg55 про Федорцов: Крыса в чужом подвале. Часть 2 (Фэнтези)

сюжет разворачивается, а книга закончилась. Когда ждать продолжение?

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Ingvarson про Филимонов: Гавран (СИ) (Космическая фантастика)

Написано качественно и интересно, хоть и не ровно. Свежий взгляд на вселенную EVE - в отличии от убого-занудной "Хортианы". Взгляд ГГ на современную РФ - как аналогичный у большинства, не предвзято смотрящим на беспредел вокруг. Не совсем логичны мотивы создания "корпуса" - ну на то воля автора. Жду продолжения.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
ASmol про Птица: Росомаха (Боевая фантастика)

Таки бедный, бедный лейтенант, мне его искренне жаль, ведь это голубь(птиЦ мира ёфтить), вернее любая Птица может нагадить на голову или в голову, а бедному лейтенанто-росомахе, мало того, что он, как росомаха, самое вонючее существо в лесу, так ему и гадить придется задрав лапу, *опу подтирать кривыми когтями ... Ё-моё, Ёперный театр, мля, неужели росомахи её вылизывают ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Малады англічанін (fb2)

- Малады англічанін (пер. Уладзімір Папковіч) 60 Кб (скачать fb2) - Вильгельм Гауф

Настройки текста:




Вільгельм Гаўф Малады англічанін


У паўднёвай частцы Германіі знаходзіцца гарадок Грунвізэль, звычайны, як і ўсе: у цэнтры – маленькая рыначная плошча з фантанам, збоку – яе маленькая старая ратуша, вакол рынка – дом міравога суддзі і самых паважаных купцоў, а на некалькіх вузкіх вулачках жывуць астатнія насельнікі. Усе ведаюць адно аднаго, кожнаму вядома, што дзе адбываецца, а калі ў пастыра ці бургамістра, ці ў доктара на стале з’явіцца дадатковая страва, то ўжо ў полудзень пагалоска пойдзе па ўсім горадзе. Пад вечар жанчыны выправяцца адна да адной з візітамі, як гэта тут называецца, абмяркуюць за кубачкам моцнай кавы і салодкім пірагом гэтае здарэнне, робячы выснову, што пастар, магчыма, удзельнічаў у латэрэі і выйграў не па-хрысціянску вялікую суму, што бургамістра “падмазалі”, а доктар атрымаў ад аптэкара некалькі залатых за выпіску даволі дарагіх рэцэптаў.

Для такога ўпарадкаванага гарадка, як Грунвізэль, відаць, непрыемнай нечаканасцю з’явіўся прыезд нейкага чалавека, пра якога не ведалі, адкуль ён, што яму тут трэба, з чаго ён жыве. Хаця бургамістр і праверыў яго пашпарт і за кавай у сям’і доктара выказаў думку, што хоць пашпарт правільна завізіраваны ад Берліна да Грунвізэля, але ўсё ж тут штосьці не тое, бо мужчына выглядае неяк падазрона. Бургамістр карыстаўся ў горадзе самым вялікім аўтарытэтам, і не дзіва, што з гэтага часу на прыезджага глядзелі з падазронасцю. А яго жыццёвыя паводзіны таксама не давалі грунвізэльцам прычыны пазбавіцца гэтай думкі.

Прыезджы за некалькі залатых арандаваў сабе цэлы дом, які дагэтуль пуставаў, прывёз туды цэлую падводу дзіўных рэчаў, напрыклад, печаў, плітаў, вялікіх цігляў і шмат іншага, і з таго часу жыў самотна. Ён нават гатаваў сам, і ніводная душа не заходзіла ў яго дом, акрамя грунвізэльскага старога, які забяспечваў яго хлебам, мясам і гароднінай. Але і ён не ступаў далей за перадпакой. Там чужынец забіраў купленае.

Ён не хадзіў папоўдні, як іншыя мужчыны, на кегельбан, не заглядаў вечарам у шынок, каб, як іншыя, пагутарыць, дымячы люлькай, пра газетныя навіны. Дарма яго запрашалі па чарзе бургамістр, доктар і пастар на абед альбо каву, ён заўсёды выбачаўся, што не можа. Таму адны лічылі яго вар’ятам, другія – яўрэем, а трэція ўпарта і ўпэўнена сцвярджалі, што ён чараўнік ці нячысцік.

Але аднойчы ў горад прыехалі людзі з экзатычнымі звярамі. Як заўсёды, гэта быў бадзяжны люд з вярблюдам, які ўмее кланяцца, мядзведзем, які танцуе, некалькімі сабакамі і малпамі, якія ў чалавечым адзенні маюць даволі камічны выгляд і вырабляюць усялякія штукі. Такія людзі звычайна ездзяць па горадзе, спыняюцца на скрыжаваннях вуліц, ствараюць пры дапамозе маленькага барабана і трубы несусветны шум, члены трупы танцуюць і скачуць і такім чынам атрымліваюць з тутэйшых жыхароў грошы. Але трупа, якая гэтым разам прыбыла ў Грунвізэль, адрознівалася ад іншых тым, што мела жудаснга арангутана, амаль чалавечага росту, які хадзіў на дзвюх нагах і ўмеў вырабляць усялякія штукі.

Камедыянты з сабакамі і малпамі падышлі і да дома прыезджага. Як толькі пачуліся гукі барабана і трубы, ён з’явіўся, незадаволена пазіраючы спачатку ў цёмныя, памутнелыя ад старасці вокны. Але неўзабаве ён стаў больш прыязным, на ўсеагульнае здзіўленне паказаўся ў акне і сардэчна засмяяўся з выбрыкаў арангутана. Ён нават даў за гэтую забаву так шмат залатых, што ўвесь горад загаварыў пра тое.

Наступнай раніцай трупа са звярамі рушыла далей. Вярблюда нагрузілі кашамі, у якіх утульна сядзелі сабакі і малпы, а пагоншчык і арангутан ішлі за вярблюдам. Але не прайшло і некалькі гадзін пасля іх выезду за вароты, як той прыезджы пан заспяшаўся на пошту, на вялікае здзіўленне паштмайстра запатрабаваў карэту і свежых коней і выехаў у тыя ж вароты і па той самай дарозе, якой выправіліся звяры. Увесь гарадок быў незадаволены, што не даведаўся, куды той падаўся.

Ужо была ноч, калі чужынец зноў з’явіўся перад варотамі. Але ў карэце сядзела яшчэ адна асоба – у капелюшы, які закрываў твар, а шаўковая хустка была завязаная на рот і вушы. Брамнік палічыў за свой абавязак звярнуцца да другога незнаёмца і папрасіць пашпарт, але той адказаў вельмі груба, прамармытаўшы штосьці на незразумелай мове.

– Гэта мой пляменнік, – прыязна сказаў прыезджы брамніку, кладучы яму ў руку некалькі срэбных манет. – Гэта мой пляменнік, і ён пакуль што дрэнна ведае нямецкую мову. Ён толькі што вылаяўся на сваім дыялекце на тое, што нас затрымліваюць.

– А, калі гэта ваш пляменнік, – адказаў брамнік, – тады яму можна ўязджаць і без пашпарту. Ён жа, напэўна, будзе жыць у вас?

– Канечне, – сказаў прыезджы, – і, магчыма прабудзе доўга.

У брамніка больш не было ніякіх пытанняў, і прыезджы пан і яго пляменнік уехалі ў гарадок. Бургамістр і ўвесь горад былі, між іншым, не вельмі задаволеныя брамнікам. Яму варта было б запомніць хоць