Мёртвым не баліць [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 89


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

прытуліўшыся адно да аднаго, яны марудна ідуць да апошняй у радзе лаўкі. Ён беражліва ўкрывае яе сваім пінжаком. У самога спіну аблягае мокрая сарочка. Але што там сарочка, калі цёмнавалосая галоўка аддана і шчасліва туліцца да пляча. Гледзячы на іх, я слухаю хуткія салдацкія крокі, што аддаляюцца, і думаю: хто і якія б гэтыя людзі ні былі — ім належыць будучыня, і ў тым іх перавага. Ім ствараць яшчэ ненапісаную гісторыю краіны. У загадкавым заўтра прадаўжаць жыццё. Іх чалавечнасць і мужнасць будуць вызначаць лёсы зямлі.

Няхай жа яны будуць шчаслівейшыя за нас.


Пошук ОСR памылак ― Polochanin72


Примечания

1

Знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён.

(обратно)

2

Дывізіённы абменны пункт.

(обратно)

3

Абозна-рэчывае забеспячэнне.

(обратно)

4

Я не нацыст. Я вясковы настаўнік. (ням.)

(обратно)

5

Знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк.

(обратно)

6

Жгут! Жгут! (ням.)

(обратно)

7

Калі нас да вечара не раздушаць танкі, то праскочым. (ням.)

(обратно)

8

З оберстам Майерам праскочым. Ён нас прымусіць, жывых ці мёртвых. (ням.)

(обратно)

9

Чаму вы не здаяцеся ў палон? (ням.)

(обратно)

10

Мы простыя салдаты. Вайну робяць генералы і фюрэр. (ням.)

(обратно)

11

Ота! Глянь сюды! Руская Валькірыя! (ням.)

(обратно)

12

Рукі ўгору! Устаць! (ням.)

(обратно)

13

Я хутка! (ням.)

(обратно)

14

Ціха! Няма вады! (ням.)

(обратно)

15

Я вельмі шкадую. Але я маю загад! (ням.)

(обратно)

16

Спяшайся! (ням.)

(обратно)