Можно сказать, прочёл всего Мусанифа.
Можно сказать - понравилось.
Вот конкретно про бегемотов, и там всякая другая юморня и понравилась, и не понравилась. Пишет чел просто замечательно.
Явно не Белянин, который, как по мне, писать вообще не умеет.
Рекомендую к прочтению всё.. Чел создал свою собственную Вселенную, и довольно неплохо в ней ориентируется.
Общая оценка... Всё таки - пять.
Цитата: "А марганец при горении выделяет кислород". Афтырь, ты в каком подземном переходе аттестат покупал? В школе преподают предмет под названием - химия. Иди учи двоечник.
Стоит внимания. Есть новизна и сюжет. Есть и ляпы. Ну например трудно потерять арбалет, еще трудней не пойти его поискать, тем более, что он весьма дорогой и удобный. Я слабо представляю, что четверо охотников уходят на охоту без дистанционного оружия и лишь по надобности его берут, тем более, что есть повозка и лошади. Слабо представляю, что охотники за своей жертвой и подранками бегаю с мечами. Имея 4 арбалета и видя волколака автор
подробнее ...
рассказывает нам как его они рассматривают и как он готовится к нападению, дожидаясь атаки. Лишь ГГ успевает нажать на спуск в догон и забыв о перезарядке несётся безоружный за целью, видимо высказать своё устное фи за грубое подталкивание. Ну и как всегда охотники на монстров не имеют элементарной защиты от таких нападений - рогатины и предпочитают служить "кеглями" и летать не имея крыльев. Стандарт вооружения для таких писателей - меч, взяв авторит - ведьмака А. Сапковского. Только у него ведьмаки были уже биомутантами и обучались с детства, имели невероятную реакцию, гибкость, скорость и кучу химии от отравлений и заживление ран от ближнего контакта с чудовищами. Наши простые предки справлялись копьями,луками, собаками, ядом и ловушками. Диванные писатели пишут глупые книги и ссылаясь друг на друга. Да нормальные охотники в лес без хороших как минимум двух обученных собак держать зверя на одном месте на хищника не пойдут, иначе сами станут дичью. Я действительно умных произведений, где хоть чему то можно научиться из реального опыта давно не читал. На фоне прочих авторов оценку ставлю - хорошо и рекомендую представлять в уме более реальные ситуации и не резать монстров ножичком, а сразу колоть зубочисткой.
Очень! очень приличная "боярка"! Прочёл все семь книг "запоем". Не уступает качеством сюжета ни Демченко Антону, ни Плотников Сергею, ни Ильину Владимиру. Lena Stol - респект за "открытие" талантливого автора!!!
засталася проста зялёнай.— Ну вось, усю вышыўку папаролi, — уздыхнула Прынцэса.У чыстым блакiтным небе ярка ззяла сонейка; кветкi, раскiданыя ў свежай зялёнай траве, разгортвалi свае прыгожыя пялёсткi. Быў першы дзень траўня.Але раптам хмара захiнула сонца, i цiшыню працяў страшны крык, якi ляцеў аднекуль здалёк. У тую ж хвiлiну з лесу на лог шматкаляровым струменем хлынулi дзецi. Увесь поплаў залiлi чырвона-жоўта-бела-блакiтныя хвалi. Дзецi крычалi i вiшчалi ад жаху. Але i ў гэтым страшэнным гармiдары Прынцэсе ўдалося разабраць асобныя словы, якiя лопалiся, як бурбалкi, праткнутыя вострай iголкай.— Цмок, цмок, люты цмок! — крычалi дзецi. — Хутчэй! Адчынiце браму! Цмок! Iдзе цмок!Адно за адным яны ўляцелi ў гарадскую браму, i Прынцэса пачула, як вароты ў iх за спiнай з трэскам зачынiлiся.На поплаве нiкога больш не засталося.I ў гэты момант кусты ружаў на дальнiм беразе рова затрэслiся, затрашчалi пад цяжарам нейкай вялiзнай, палымянага колеру, жудаснай пачвары, якая кiнулася ў роў, патаптала вакол усю папараць i зноў схавалася ў лясным гушчары.Прынцэса спусцiлася ўнiз i расказала пра ўсё, што ўбачыла, сваёй мамцы. Тая адразу зачынiла вялiкiя дзверы ў вежу на ключ i схавала яго сабе ў кiшэню.— Няхай самi пра сябе клапоцяцца, — сказала яна, калi Сабрынэта папрасiлася ў горад дапамагчы напалоханым дзецям. — У мяне свая справа, мая даражэнькая. Я павiнна цябе зберагчы, i я цябе зберагу. Няхай я старая, але ключ у замку павярнуць яшчэ здольная.Сабрынэта зноў паднялася на вежу i горка заплакала, шкадуючы бедных дзетак. Яна добра ведала, што брама ў гарадскiм муры не цмокатрывалая i што цмоку будзе зусiм не цяжка прабрацца ў горад, калi толькi ў яго ўзнiкне такое жаданне.Тым часам дзецi, вярнуўшыся ў горад, адразу пабеглi да Прынца i расказалi яму, што па лесе ходзiць вялiзны i люты цмок.Прынц вельмi ўзрадаваўся, ён нават кiнуў сцябаць пугай сваiх бедных сабак, што было ў яго ўлюбёнай забавай.— Цудоўнае будзе паляванне, — сказаў ён i загадаў, каб да палявання зараз жа падрыхтавалi найлепшую зграю гiпапатамаў.Тут трэба, вiдаць, сказаць, што ў Прынца была звычка паляваць на буйную жывёлу з гiпапатамамi. Увогуле жыхары каралеўства нiчога супраць такой яго прыхамацi не мелi б, але кожны раз, калi Прынц выпраўляўся на шпацыр, верныя гiпапатамы ўсёй зграяй кiдалiся за iм. Яны страшэнна раўлi i тапталi ўсiх, хто не паспяваў схавацца.Кожны Прынцаў выезд наганяў вялiкi сум на зяленшчыкаў, што гандлявалi на базарным пляцы, i на ганчароў, якiя прыгожа раскладалi тавар уздоўж тратуараў. Гiпапатамавае шэсце заўсёды канчалася для iх поўнай галечай.I вось Прынц выехаў з палаца. Гiпапатамы з грукатам пабеглi за iм, а людзi, ледзь пачуўшы гук ягонага рога i роў зграi, пабеглi хавацца па дамах.Зграя гiпапатамаў працiснулася праз браму i наўзгалоп памкнула праз лог паляваць на цмока.Тым з вас, хто нiколi не бачыў палявання з гiпапатамамi, будзе, напэўна, цяжка ўявiць сабе гэтае незвычайнае вiдовiшча. Бо, па-першае, гiпапатамы не брэшуць, як ганчакi, а рохкаюць, як свiннi, ды яшчэ вельмi гучна i люта. А па-другое, яны ж, вядома, не бегаюць выключна па сцежках i не скачуць цераз агароджы, каб iх не папсаваць. Пасля сябе яны пакiдаюць паламаны на трэскi плот, вытаптаныя палi i вельмi незадаволеных Прынцавым паляваннем фермераў.Кожны гiпапатам меў прыгожы срэбны аброжак, на якiм былi выгравiраваныя iмя гiпапатама i адрас. Але, калi фермеры звярталiся па адрасе, а гэта значыць — прыходзiлi ў палац, i пачыналi скардзiцца на гiпапатамаў i распавядаць пра страчанае праз iх збожжа, Прынц адказваў: «А няма чаго пакiдаць у мяне на дарозе непрыбраныя палi. Так вам i трэба!» — i нiколi нiчога не плацiў.Цяпер вам, паважаныя чытачы, будзе, вiдаць, лягчэй зразумець, чаму знайшлiся людзi, якiя, убачыўшы, што Прынц выпраўляецца з гiпапатамамi на паляванне, цiхенька казалi: «А каб цябе самога цмок праглынуў!» Вядома, вельмi блага казаць так пра свайго гаспадара, але ж i гаспадар быў надта ўжо дрэнны.Паляўнiчыя доўга шукалi цмока ў палях i ў лясах, але не толькi што яго не знайшлi, — а нават паху яго не ўчулi. Цмок, вiдаць, трапiўся надта ўжо сарамлiвы — не хацеў паказвацца.I вось, калi Прынц ужо быў падумаў, што нiякага цмока няма, яго ўлюбёны стары гiпапатам падаў голас.Прынц адразу затрубiў у рог i голасна крыкнуў: «Ату яго, ату!» Уся зграя з тупатам паляцела з узгорка да лесу. А там, у нiзiне, на ўскрайку лесу, раптам напраўду ўзнiк сама сапраўдны цмок!Ён быў велiчынёю з карабель, увесь пыхаў жарам, як агонь у печы, ды яшчэ раз-пораз пляваўся агнём, паказваючы вострыя блiскучыя зубы.— Паляванне пачалося! — радасна крыкнуў Прынц.I паляванне сапраўды пачалося. Цмок, замест таго, каб спалохацца i кiнуцца наўцёкi (як належала б выхаванай жывёле), адразу рынуўся на гiпапатамаў i…Прынц, якi сядзеў на слане i сам не надта спяшаўся на поле бою, з сорамам i расчараваннем убачыў, як той самы цмок, на якога яны iшлi паляваць, сам у адно iмгненне праглынуў усю яго, найлепшую ў свеце, зграю. Цмок глытаў гiпапатамаў, як галодны сабака глытае кавалкi мяса. Горка было
Последние комментарии
7 часов 24 минут назад
7 часов 27 минут назад
13 часов 18 минут назад
17 часов 22 минут назад
17 часов 58 минут назад
1 день 14 часов назад