Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 244


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, і зараз ён знаходзіцца ў поўным росквіце творчых магчымасцей. Лепшыя з яго твораў…».

* * *
Стар. 415. …Вальтэра Скота, Генрыха Сянкевіча. — Скот Вальтэр (1771–1832) — англійскі пісьменнік, гісторык шатландскага паходжання, пачынальнік жанра гістарычнага рамана; класік англійскай літаратуры. Сянкевіч Генрых (1846–1916) — польскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1905); класік польскай літаратуры.

Ад паэзіі да прозы (стар. 418)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Вольга Іпатава». Упершыню — Быков В. От поэзии к прозе // Ипатова О. Ветер над кручей: рассказы и повесть / [пер. с бел.]. М., 1980.

Датуецца часам першай публікацыі.

Падчас другой публікацыі ў прадмову да кнігі Вольгі Іпатавай (нар. у 1945), беларускай пісьменніцы, былі ўнесены праўкі як стылёвыя, так і сэнсавага характару (у тым ліку ўзноўлена назва апавядання «Дваццаць хвілін з Немезідай», якое ў першапублікацыі адсутнічае). Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж дзвюма публікацыямі:


Стар. 418. Праца ў камсамоле, на тэлебачанні і ў рэдакцыі газеты, вучоба ў Маскве… — У першапублікацыі: «Трудное послевоенное детство, жизнь в детском доме, где она воспитывалась, рано лишившись матери, работа в школе, городском комитете комсомола (г. Гродно), на телевидении и в редакции газеты, учеба в аспирантуре Литературного института в Москве».

Стар. 418. …гераіні апавядання «Дваццаць хвілін з Немезідай», бадай, самага лепшага ў зборніку. […] Толькі страціўшы яго, гераіня разумее ягоную вялікую вартасць, як і тое, што страчанае не паўтараецца. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 419. …хворага хлопчыка з бальніцы… — У першапублікацыі: «больного мальчика (рассказ „Перекат“)».

Стар. 419. …але і вымагае яго на штось большае — на вяртанне ў жыццё, чаго не маглі зрабіць ні дактары, ні лякарсты. — У першапублікацыі: «но и заставляет поверить его в свои силы».

[Предисловие к книге «Юные герои Витебщины»] (стар. 419)
Друкуецца паводле кн.: Юные герои Витебщины. Мінск, 1980, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы без назвы.

Датуецца часам першай публікацыі.

Сяргей Шапран

Примечания

1

Смирнов С. Поиски героев Брестской крепости. М., 1957.

(обратно)

2

Асіпенка А. Абжыты кут // Маладосць, 1963, № 11.

(обратно)