КулЛиб - Скачать fb2 - Читать онлайн - Отзывы
Всего книг - 419946 томов
Объем библиотеки - 567 Гб.
Всего авторов - 200472
Пользователей - 95473

Впечатления

кирилл789 про Стриковская: Воплощение (СИ) (Фэнтези)

класс. других слов нет.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
кирилл789 про Блесс: Подружка невесты или... ветеринара вызывали? (Любовная фантастика)

ну, в общем "неплохо".
после ужасов снежной сашки и ирки успенской, очень даже неплохо. на "отлично" не тянет, извините.)

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
кирилл789 про Стриковская: Бегом за неприятностями 2 (Фэнтези)

вторая книга понравилась чуть больше первой.)
как-то здесь всё законченно и удачнее для героев.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
greysed про Назимов: Охранитель (Альтернативная история)

бред сумасшедшего

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
greysed про Малыгин: Лётчик (Альтернативная история)

хреновина лютая

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
каркуша про Звездная: Долг Ранмарна (Любовная фантастика)

Похоже, что это не вторая книга, а ее маленький кусочек. Или зарисовка... Потому что внятного сюжета не видно

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Colourban про серию Дети Великого шторма

Прекрасная истинно фэнтезийная серия. Явно женское фэнтези, но ничего общего с современным широко распространённым жанром ЛФР не имеет. Очень эмоциональные мощные произведения. Стиль изложения не простой, рваный, с поэтической составляющей. Язык красивый, богатый, насыщенный. По стилю изложения (не по содержанию) творчество Осояну напомнило мне книги Анастасии Парфёновой и Вероники Ивановой. По содержанию немного перекликается с творчеством Робин Хобб.
Прочитал с большим удовольствием, но огульно рекомендовать не буду, поскольку, повторюсь, повествование не простое, многоплановое. Возможно, не каждому хватит терпения вчитаться, почувствовать внутреннюю симфонию рассказанной истории. Но рискнуть попробовать настоящим любителям полноценного фэнтези всё же рекомендую. однако, если после прочтения четверти первого тома цикла Вы так и не ощутите прелесть поэтики этого эпоса, вероятно, имеет смысл отложить книгу на время или навсегда.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 (fb2)

- Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 (и.с. Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах-2) 2.06 Мб (скачать fb2) - Васіль Быкаў

Настройки текста:




Васіль Быкаў Поўны збор твораў Том 2 Аповесьці, апавяданні

Аповесьці

Знак бяды

Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. Дзе-нідзе толькі выглядвалі на паверхню яе скупыя адзнакі: вуглавы камень падмурка, прытаптаны бугор бітай цэглы ды дзве гранітныя прыступкі каля былога ўвахода ў сені. Прыдарожныя гэтыя камяні ляжалі на тым самым месцы, што і сто год назад, і дробныя рудыя мурашы, якія недзе паблізу аблюбавалі сабе прыстанішча, дзелавіта снавалі па ніжняй прыступцы. Алешнік з рова, адхапіўшы добрую частку хутарскога поля, падступіў да самай сядзібы, на месцы істопкі па-царску разросся густы куст шыпшыны сярод буйных зараснікаў дзядоўніку, крапівы і малінніку. Ад калодзежа нічога не засталося, зруб, пэўна, згніў або яго расцягалі людзі, вада, апынуўшыся без патрэбы, знікла ў глыбіні зямлі. На рагу колішняй хаты неўпрыцям вылезла з пустазелля калючая дзічка-груша — можа, парастак ад колішніх груш-спасовак, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі.

З дарогі, ад гасцінца, мала што выдавала тут былую сядзібу, хіба што адна з дзвюх ліп, якія колісь раскашавалі абапал варотцаў на ўездзе. Другой даўно не было, а гэтая, што засталася, мела жахлівы выгляд: абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакаватым камлём, у якім зеўрала шырокая шчыліна дупла, яна незразумела як трымала на сабе некалькі тоўстых галінастых сукоў. Птушкі, якія часам прыляталі з лесу, чамусь ніколі не апускаліся на яе голле, лепей садзіліся на рослы алешнік побач. Вароны, магчыма, памяталі нешта, а можа, сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды. Зрэшты, знак гэты ляжаў тут на ўсім: на скупых рэштках сядзібы, зарасніках дзядоўніку і крапівы, якія буйна раскашавалі ў спакоі, на самазадаволенай непрыступнасці калючай шыпшыны і нават мізэрнай, з пакручастым голлем дзічцы. І толькі маладая тоненькая ліпка, што зусім нядаўна выкінула да сонца лічаныя свае лісточкі, у сваёй безабароннай адвазе здавалася госцяй з іншага свету, увасабленнем надзеі і другога, інакшага, жыцця.

Напэўна, усё астатняе належала тут мінуламу, скаронаму тленам і небыццём.

Усё, апроч непадуладнай часу, цярплівай і негаваркой чалавечай памяці, надзеленай спрадвечнаю здольнасцю ператвараць мінулае ў цяперашняе, звязваць сучаснае з будучым.

1

З цярплівай ненасытнасцю карова скубла воглую зранку траву, як заўжды, мерна тупаючы сваім звыклым шляхам: каля гасцінца, па зарослай быльнягом канаве, невысокім прыдарожным адхоне, пасля цераз травяністы лапік ля белага, бы ўкормлены парсюк, валуна і далей да самага ўзлеску, што шырокай дугой ахопліваў палявы грудок з хутарам. Сцепаніда ведала, што на ўзлеску карова паверне ад дарогі ўбок — цераз пагорак да Баранняга Логу, і там ужо трэба глядзець пільней, каб не шмыганула куды далей з воч. Бабоўка на тое была спрытнюга, і не зважай, што пярэстая — белыя плямы па чорным, — а калі згубіцца, дык пабегаеш, шукаючы па хмызняках. Але гэта там, далей на ўзлеску, а тут дзецца ёй не было куды: невысокая насыпка дарогі ды голы прасцяг бульбянішча — тут можна і пасядзець у спакоі. І Сцепаніда прысланілася клубам да гладкага бока валуна, шчыльней саставіла ў траве босыя ногі і не пільна нават глядзела на тую Бабоўку.

Было не сцюдзёна, трохі зябкавата нагам у воглай траве і ветрана. Неба спрэс усцілалі хмары, сонца не паказвалася ад рання. Зрэшты, цяпер з яго не шмат і карысці, таго восеньскага сонца, хіба было б весялей, калі б яно на якую гадзіну выбавілася з-за хмар. А так шэрае непрытульнае поле захлыналася ў ветраным шолаху быльнягу ды ўкарэлага каліўя бульбоўніку на шырокай пагоркавай ніве; міжвольна карцела адвярнуцца ад ветру, тужэй захінуць полы ватоўкі і не кратацца. Поруч, на гасцінцы, як і заўжды апошнія тыдні, было ціха, пустэльна, цяпер тут амаль не ездзіў ніхто і не хадзіў. Калі часам і трапляўся які хадок, дык болей уранку, — якая-небудзь кабеціна з суседняй вёскі па невялікай патрэбе ў мястэчка. Гэтая ціша на гасцінцы спярша аж бянтэжыла Сцепаніду, асабліва пасля таго, як тут гуло, раўло і стагнала ад машын, падводаў, гармат, а таксама безлічы войска, што валам валіла адтуль, ад граніцы, на ўсход. Здавалася, вялікаму таму гармідару не будзе канца, а з ім не скончыцца і турботны неспакой на хутары. Ведама ж, прыдарожная сядзіба — усім пад рукой і навідавоку. Сцепаніда з Петраком збіліся з ног, спатыкаючыся і пасабляючы, чым было можна, усім, што заязджалі, забягалі, спыняліся, каб напіцца, перадыхнуць у спякоту пад ліпамі, а то пераабуцца ці папытаць дарогу. Толькі неяк пад вечар на гасцінцы стала вальней, рух парадзеў, гатовы зусім прыпыніцца, чырвонаармейцы пачалі паварочваць у поле абапал дарогі і разышліся ўпоперак па бульбоўніку. Два камандзіры, што конна завіталі на