За морам Хвалынскім [Вольга Міхайлаўна Іпатава] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Вольга Іпатава ЗА МОРАМ ХВАЛЫНСКІМ

Аповесці i апавяданні


Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, За морам Хвалынскім: Аповесці i апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 351 с.

ISBN 5-340-00316-7


© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011

ЗА МОРАМ ХВАЛЫНСКІМ

Аповесць


Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе.

Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем хлопцы скуранымі мяхамі ўдзьмувалі ў гліняныя соплы — трубкі ў нізе печы — сырое паветра. Гарэў вугаль, плавілася руда. Пасля памагатыя ламалі печ, грузілі на жалезныя лісты з драўлянымі ручкамі кавалкі крыцы i цягнулі ix у кузню. Там Таміла з памочнікамі награвалі крыцу ў горне i да знямогі білі яе цяжкімі молатамі — выціскалі жалеза.

Жалеза! Рудая, мяккая зямля набывала новую якасць. Яна рабілася калючай дзідай, што ўп'ецца ў варожае цела, бліскучай сякерай, што калісьці стане чырвонай ад крывь кальчугай, што зберажэ магутнае цела воіна, i Таміла, помнячы гэта, ніколі не браўся за работу, не памаліўшыся задымлёнаму Перуну, што нерухомымі, шырока расстаўленымі вачыма сачыў з кута за кожным ягоным рухам. Таміла не крычаў на памочнікаў, якія не маглі так доўга, як ён, плюшчыць гарачую порыстую крыцу. Калі яны браліся адпачываць, адпачываў i ён, маўкліва гледзячы навокал. Чорны, з маршчынамі, як бы выведзенымі сажай, твар яго быў пахмурны: з атрадам ішоў ягоны старэйшы сын. Думалася яму раней — ладны каваль выйдзе з Пуцяты, з дзяцінства любіў той круціцца ў кузні, спрабуючы слабым i яшчэ, дзіцячымі рукамі паднімаць над гарачаю крыцаю молат. Ажно цяпер малайца да горна абцугамі не падцягнуць. На што ўжо меч ды i той рабіў бацька. Зрабіў, праўда, на славу — з двух бакоў завостранае лязо — сячы з якой хочаш рукі! А ножны была пачала рабіць маці, ды так i не закончыла — прынесла ўпотай дачка суседа-гарбяра, Любава — i калі толькі меч вымерыла? — i вохнулі яны з жонкай, дзівуючыся: такія былі логны, што толькі князю упору: на скуры чырвонымі ваўнянымі нітамі арол вышываны, па баках кветкі сінія i жоўтыя, зялёнае цяўе. Не вытрымала гарачае сэрца дзявочае — ўпала Любава ў ногі жонцы каваля, плакала: ідзе ў далёкі шлях Пуцята, забыўся на яе i на свае шчадротлівыя абяцанні, пакідае без слоўца ласкавага! А дзе ўломіш бутрыма гэткага: логвы ўзяў, усміхнуўся задаволена — i прэч з хаты, зноў да войска свайго!

Сціскаецца нешта ў грудзях старога каваля: а што, калі?.. Годная дзеўка Любава, здаровых унукаў дала б ім з жонкаю — усё ўцеха! Бірулькі рабіў бы для ix з ліпы, канькі пасля выкаваў бы... Вось i малодшы, Алекса, прыстае: зрабі канькі, тата!

Схамянуўшыся, ён загукаў памочнікаў: не зробяць у час, адна гаворка ў князя — порты сцягнуць маладыя нахабныя грыдні, і... Свяці старымі касцямі, срахміся перад усім светам, а пасля колькі дзён вохкай i прыкладвай да пісягоў распараныя зёлкі!

Грукаюць адзін за адным молаты: гах-гах-гах! — а перад вачыма Тамілы ўсё стаяць невядомыя сцежкі, па якіх нойдзе ягоны сын, i не-не ды перапаліцца пад молатам гатовая ўжо жалезіна, a памочнікі моўчкі выкінуць яе з кузні, i ні гу-гу: мабыць, чуюць, што робіцца ў душы паважанага ўсімі майстра...

Дзесяцкі Ірвідуб жаніў малодшага сына, васемнаццацігадовага Рэдзьку. У прасторным драўляным доме Ірвідуба ўсё было гатова для вяселля. На дубовых сталах дыміліся агромністыя, спецыяльнага заказу, гліняныя місы з вялікімі кавалкамі мядзведжыны i зубрыны, безліч дробнай смажаніны — зайцоў, гусей i качак у латушках — тулілася паміж жбанамі з талакном, глякамі з ліпецам i сыгою. Ліпец быў звараны яшчэ ўлетку, настаяўся, i ад яго ў святліцы пахла квеценню, хаця за вокнамі стаяла мароаная, з шэранню на дрэвах раніца. У сенніцы жрэц, прывезены ca старажытнага капішча пад сяльцом, надзяваў барвовы, упрыгожаны сінімі шаўковымі шнурамі, плашч, які толькі што падарыў яму Ірвідуб. Жрэц, доўгі, маўклівы мужчына, апрануты ў чыстую палатняную кашулю i зрэбныя порткі, рухаўся лёгка i нячутна, чорныя валасы яго, раздзеленыя пасярэдзіне i прыхопленыя чырвонай стужкай, былі намазаныя алеем, ногі напачатку былі ў скураных пастолах, лёгкіх i зручных пры хадзе. Але Ірвідуб настояў, каб госць абуў чырвоныя саф'янавыя боты, i жрэц грэбліва глядзеў на дарагія падарункі, думаючы, што ні дзед, ні бацька ніколі б не пайшлі на тое, каб змяніць сваё звычайнае ўбранне. Ды даводзілася лічыцца з абставінамі: жрэц ведаў, якую душэўную барацьбу вытрымаў Ірвідуб, каб дагадзіць i Брачыславу, што ахрысціў сына, i захаваць звычай продкаў, якія жанілі сваіх дзяцей, не ведаючы ні пра якую царкву. Гаму гаспадары чакалі Брачыслава трапятліва —