Браты Львiнае Сэрца [Астрыд Ліндгрэн] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Астрыд Лiндгрэн Браты Львiнае Сэрца

1

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

З самага пачатку прозвiшча Львiнае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвiшча было Леў, гэта значыць, як прозвiшча мацi i маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сiгрыд Леў. Бацьку называлi Аксель Леў, але з той пары як ён выйшаў у мора, мы пра яго больш нiчога не чулi.

I расказаць я хачу вам менавiта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львiнае Сэрца i што адбылося пасля гэтага.

Джанатан ведаў, што я павiнен быў хутка памерцi. Здаецца, усе ведалi пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалi, таму што я часта прапускаў урокi, кашляў i заўсёды быў хворы. Апошнiя шэсць месяцаў я зусiм не мог хадзiць у школу. Усе жанчыны, якiм мама шыла, таксама ведалi пра гэта, i дзякуючы адной з iх, якая размаўляла надта гучна, я даведаўся ўсю праўду. Яны думалi, што я сплю, але я проста ляжаў з заплюшчанымi вачыма i працягваў так ляжаць, каб яны не здагадалiся, што я даведаўся пра жахлiвую рэч — што хутка памру.

У мяне, вядома, прапаў настрой, я напалохаўся, але не хацеў, каб мацi бачыла гэта. Джанатану ж, калi ён прыйшоў дадому, я ўсё расказаў.

— Ты ведаеш, што я хутка памру? — запытаўся я ў яго.

Джанатан на хвiлiну задумаўся. Вiдаць, яму не хацелася адказваць, але ў рэшце рэшт ён сказаў:

— Але, я ведаю.

Я заплакаў яшчэ мацней.

— Як гэта жахлiва, як жахлiва, што павiнны памiраць людзi, якiм яшчэ няма i дзесяцi!

— А ведаеш, Сухарык, я думаю, што ўсё гэта будзе не так i жахлiва, сказаў Джанатан, — я думаю, тады для цябе настане дiвосны час.

— Дзiвосны? — не паверыў я. — Што ж тут дзiвоснага — ляжаць пад зямлёй i быць мёртвым?

— Ну што ты. Гэта ж толькi твая абалонка ляжыць пад зямлёй, а ты сам трапляеш туды, дзе ўсё зусiм iначай.

— Куды? — спытаў я, хаця ледзь яму паверыў.

— У Наджыялу.

"У Наджыялу". — Ён вымавiў гэта слова так, быццам яго паўсюдна вельмi добра ведалi, хаця я чуў яго ўпершыню.

— Наджыяла? — перапытаў я зноў. — А дзе гэта?

Джанатан прызнаўся, што дакладна не ведае, але гэта знаходзiцца недзе па той бок зорак. I ён пачаў расказваць мне пра Наджыялу.

— Там яшчэ час легенд i казак, i я ўпэўнены, што табе там спадабаецца. Бо ўсе нашы казкi прыйшлi з Наджыялы, i як толькi туды трапiш, ты пачнеш прымаць удзел у прыгодах — з ранiцы да вечара, нават i ўночы. Павер, Сухарык, усё-ўсё будзе зусiм iначай, гэта не тое што ляжаць, кашляць i не магчы рухацца.

Джанатан заўсёды называў мяне Сухарыкам. Ён пачаў называць мяне так, калi я быў яшчэ зусiм маленькi. I калi я запытаў у яго, чаму ён так мяне называе, ён сказаў, што вельмi любiць сухарыкi, асаблiва такiя, як я. Так, ён любiў мяне, i гэта было цяжка зразумець, таму што быў я даволi непрыгожы, неразумны, няўклюдны хлопчык.

— Калi б ты не быў такi непрыгожы, бледнатвары, крываногi хлопчык, ты не быў бы Сухарыкам, якога я так люблю, — часта паўтараў мне Джанатан.

Але ў той вечар, калi я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькi траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым i прыгожым.

— I буду прыгожы, як ты?

— Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.

Яшчэ прыгажэйшы — гэта дарэмна, бо прыгажэйшых хлопчыкаў за Джанатана няма i быць нiколi не можа. Адна з мамiных знаёмых заўважыла неяк, што яе сын падобны на сумнага прынца. Можаце быць упэўнены, што гаварыла яна не пра мяне. Джанатан сапраўды выглядаў, як казачны рыцар: валасы ў яго адсвечвалi золатам, у яго былi прыгожыя цёмна-блакiтныя зiхоткiя вочы, прыгожыя белыя зубы i зусiм роўныя ногi. Але гэта яшчэ не ўсё. Ён быў добры i дужы, ведаў усё i разумеў усё. Джанатан быў лепшым вучнем у школе, i, дзе б нi з'яўляўся, дзецi абступалi яго з усiх бакоў i маглi iсцi за iм куды вочы глядзяць. Ён прыдумваў цiкавыя гульнi, выпраўляўся з iмi ў цiкавыя падарожжы. Але я нiколi не гуляў з дзецьмi, бо дзень пры днi ляжаў на сваёй старой канапе ў кухнi. Джанатан расказваў мне пра ўсё, што ён рабiў, што бачыў, пра што прачытваў. Вось так ён сядзеў i сядзеў каля мяне, расказваў i расказваў. Джанатан спаў таксама ў кухнi, на раскладным ложку, якi выцягвалi ўвечары з шафы. I калi клаўся спаць, ён заўсёды расказваў мне якую-небудзь казку цi легенду да таго часу, пакуль мама не крыкне з другога пакоя:

— Ну даволi. Супакойцеся! Спiце!

Аднак цяжка спаць, калi вакол нiчога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод ночы Джанатан уставаў, кiпяцiў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Якi ён быў добры да мяне!

У той вечар, калi я так спужаўся смерцi, ён сядзеў са мной некалькi гадзiн i ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмi цiха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваiм пакоi, яе швейная машына пацiху шумела, i яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, якi пайшоў далёка ў мора. Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню