Развітанне з Быкавым [Алесь Пашкевіч] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]



АЛЕСЬ ПАШКЕВІЧ


РАЗВІТАННЕ З БЫКАВЫМ


1

Амаль аксіёма: людзі павінны вандраваць па свеце, а жыць - на Радзіме. Асабліва ў паважаным узросце. Асабліва - свае апошнія гады.

Такой простай раскошы беларускі лёс не падараваў Васілю Быкаву: напрыканцы 90-х была змушаная эміграцыя ў Фінляндыю, Нямеччыну, Чэхію...

Вось, да прыкладу, гатэль “Bogota” - 100 метраў ад любімай ім берлінскай вуліцы Курфюрстэрдам (дзе, наведваючы сталіцу аб’яднанай ФРГ, ён спыняўся). Вось яго любімая берлінская кнайпа на Момсэнштрасе - “ Дом 100 піваў”. Вось скрайні столік, дзе ён звычайна сядзеў з жонкай і рэдкімі сябрамі... Утульна, спакойна, аднак...

Аднак што можа думацца чалавеку напрыканцы жыцця, адарванаму ад свайго кута, мовы, таварышаў? Чалавеку, які паўстагоддзя таму перамог нацызм, што панаваў у Берліне - а цяпер гэты горад і гэтая краіна абараняюць яго ад чалавека, які “ ўсё робіць для ветэранаў”...

Што можа думацца - чалавеку такога ўзроўню?

- Прэзідэнт Лукашэнка не разумее, што такое - пісьменнік Васіль Быкаў? - спытаў аднойчы ў беларускага літаратара-паязджаніна карэспандэнт Расійскай службы радыё “Свабода”. - Вы ж не займаецеся палітычнай дзейнасцю. Вы ж не пішаце аніякіх антылукашэнкаўскіх артыкулаў, выступленняў...

У тым пытанні была аб’ектыўная логіка еўрапейца ХХІ стагоддзя, хоць ёй і бракавала інфармацыі: ідэі і высновы артыкулаў ды апавяданняў Васіля Быкава апошніх гадоў дыяметральна супярэчылі ідэалагічным устаноўкам А. Лукашэнкі. Думаецца, што па-за ўвагай “кампетэнтных органаў” не засталася і згаданая гутарка на “Свабодзе”. Васіль Быкаў на агучанае пытанне 16 студзеня 2000 года адказаў наступнае:

- Яму [Лукашэнку] не патрэбен Быкаў. У яго ёсць спаяная, магутная кагорта ўласных асабістых пісьменнікаў, якія пішуць яго біяграфіі. Пішуць пра яго, пішуць ягонае жыццё, і славяць рэжым, і яму гэтага дастаткова. А ўсяго астатняга ён не прымае. <...> тое, што робіць Лукашэнка і ягоны рэжым, накіравана на ліквідацыю, на поўную ліквідацыю [дзяржаўнай] суверэннасці. <...> Акрамя гэтага, ён жа ліквідуе нацыянальную культуру, нацыянальную літаратуру, нацыянальную мову.

- Лукашэнка ўжо адчувае сваю поўную беспакаранасць? - спытаў журналіст.

- Ён цалкам пакарыў гэты народ. <...> да кіраўніка ў мінулыя часы, у савецкія, патрабаванне элементарнае: ён павінен мець магчымасць “дастаць” і “выбіць”. Дык вось па гэтай частцы Лукашэнка якраз аптымальны кіраўнік. <...> сваёй гэтай незвычайнай энергіяй, гэтым сатанінскім напорам ён можа выбіць.

Новае пытанне:

- Гэта азначае, ён кіруе рэспублікай, як у свой час кіраваў саўгасам?

Адказ Васіля Быкава:

- Поўнасцю дакладна, поўнасцю дакладна.


Небяспеку аднаўлення ўладнай дыктатуры ў неакрэплым постсавецкім грамадстве на пачатку 90-х бачылі нямногія. Як і нямногія разумелі, што Беларусь мусіць чакаць горшага не ад ціхмянага першага сакратара ЦК КПБ Сакалова ці ад наменклатурнага стаўленіка Кебіча, а ад той светапогляднай прорвы, якая яшчэ на доўгія гады адлучыць беларускі народ ад звання мацмі, а новаабвешчаную Рэспубліку Беларусь - ад еўрапейскай дэмакратыинай дзяржавы.

Тое змаглі адчуць толькі тыя, каго назавуць нацыянальнымі прарокамі. І яны - як і належала быць - прарочылі несуцешнае. Васіль Быкаў на пытанне «Ці рэальны варыянт працяглай, крывавай дыктатуры, якая зноў адкіне нас у эпоху «класавых баёў»?» адказаў адкрыта:

- Улада цвёрдай рукі, дыктатура, адкіне нас не ў эпоху «класавых баёў», а ў адзін вялікі канцлагер, дзе будзе выдатны лагерны парадак. Лагернае аднадумства, лагерны тэрор. І будзе парадак - роўны і дакладны. Усё - строга па норме, у свой час. Пры поўнай згодзе. І ні табе мітынгаў, ні забастовак, ні апазіцыі. Затое будзе вялікі, Шаноўны, Усімі Любімы Правадыр - Дыктатар. Як, зрэшты, ужо і было... Толькі каб быў хлеб у крамах. Хлеба яшчэ трохі ёсць - не хапае дыктатара... Але ён будзе. / Будучыня рэспублікі. Гутарка Васіля Быкава з Сяргеем Навумчыкам, 1991 г. // Цыт. па: Быкаў В. Крыжовы шлях: Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю, выступленні. - Мн.: Рэспубліканскі літаратурна-мастацкі фонд “Гронка”, 1998, с.98-99.

Словы пісьменніка-франтавіка палічылі (той, хто пачуў ці прачытаў) перабольшаннем, эфектнай метафарай. А яна - тая метафара - узяла ды ўсяго праз некалькі гадоў ажыццявілася...

За год да першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі В. Быкаў у інтэрв’ю радыё “Свабодзе” дакладна спрагназаваў, калі «ён будзе»:

- Новыя выбары <...> - цяпер галаўны боль нацыянальнай дэмакратыі. Сапраўды, каго выбіраць? І як выбіраць? Пры цяперашняй палітычнай апатыі грамадтва нават вельмі магчыма, што да салодкага пірага ўлады палезуць не самыя лепшыя, а як і раней - самыя нахабныя, бессаромныя, хцівыя... / Цыт. па: Быкаў на Свабодзе. - Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2004, с.23.


Першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мог неўзлюбіць Народнага пісьменніка яшчэ з восені 1993 года, калі той даў публічную водпаведзь тады яшчэ народнаму дэпутату А. Лукашэнку пасля ягонага адыёзнага інтэрв’ю ў пракамуністычнай расійскай “Правде”. Тады Васіль Быкаў у артыкуле ў “Народнай газеце” назваў А. Лукашэнку “чалавекам недалёкага розуму”.

Уладная нелюбоў да сусветнавядомага творцы ўзрастала з кожнай новай Быкаўскай публікацыяй. Пасля 1995 года ў дзяржаўных беларускіх СМІ на В. Быкава пачаліся злосныя нападкі. Яго аблівалі гразёй праўрадавыя газеты, а Нацыянальнае беларускае тэлебачанне скацілася да таго, што назвала франтавіка “литературным полицаем” і “Василием, не помнящим родства”.

Лукашэнка ведаў кошт Быкаву. Ён падсвядома баяўся Быкава. Быкаў, урэшце, стаў ягонай “Ахілесавай пятой”. Гэта заўважалася, да прыкладу, пры публічным згадванні імя Быкава, гэта напоўніцу выявілася падчас пахавання Народнага пісьменніка.


10 мая 1997 года А. Лукашэнка прымаў удзел у расійскай тэлеперадачы Мікалая Сванідзе (яе затым паказала і БТ). ППРБ распавёў пра сваё бачанне правоў чалавека, адзначыў і тое, што ягоныя апанеты ўвесь час хлусяць.

- Хорошо. - перапыніў яго вядучы. - Что касается Василя Быкова, человека, который прошел всю войну. Прославленный писатель. Он все время врет?

A. Лукашэнка пачаў абражаць:

- Это, наверное, моя беда, что Быков, ну, это страшный антисоветчик, хоть Героем Социалистического труда стал в советские времена. Был обласкан в свое время коммунистическими властями.

І беларускага прэзідэнта абурана паправіў М. Сванідзе:

- Он великий писатель, Александр Григорьевич!

Аднак прэзідэнта тое не стрымала - і ў сваім “выкрывальніцкім” маналогу якіх ён толькі грахоў ні прыпісаў В. Быкаву!

- Я не знаю, почему вот так сохранилась у него эта тенденция борьбы против власти, и Лукашенко попал под этот нож. Я очень переживаю, что я с Быковым до сих пор не нашел добрых отношений. Но Быков сегодня - один из лидеров оппозиционного националистического фронта. У него несколько идеология отличная от моей. Он, допустим, как и Позняк, претендует, допустим, на Смоленскую, Брянскую и Псковскую области. Что это наши белорусские области. Надо их присоединить к Беларуси, - рабіў адкрыцці А. Лукашэнка. - Он о Белостоке ставит вопрос. А я не хочу об этом и говорить даже. <...> Он категорически против, допустим, интеграции с Россией. То есть это член Белорусского народного фронта, ярый националист. Ну, у нас расходятся с ним точки зрения. Хотя я вырос на его произведениях.

Нагавор быў разбаўлены абразай. У іншай бы краіне можна было звяртацца ў суд, абараняць сваю годнасць. Аднак...

B. Быкаў адной з недзяржаўных беларускіх газет так пракаментаваў “тэлеадкрыцці” А. Лукашэнкі:

- Увогуле, я павінен быць удзячны прэзідэнту Рэспублікі Беларусь за ягоную рэпрэзентацыю маёй асобы на беларуска-расійскай тэлевізіі. Я быў бы ўдзячны яшчэ болей, калі б у словах прэзідэнта было болей праўды. Я не лідэр БНФ, не страшны антысаветчык і нават не яры нацыяналіст. Я ніколі ні вусна, ні пісьмова не патрабаваў далучэння да Беларусі ні Смаленшчыны, ні Браншчыны, ні Беласточчыны, ні якой іншай зямлі, бо перакананы прыхільнік вядомых Хельсінскіх пагадненняў, асабліва ў той частцы, якая дэкларуе непарушнасць дзяржаўных межаў у Еўропе. / “Народная воля”, 1997, 16 мая.

Тое ж В. Быкаў канстатаваў раней і ў сваіх выступленнях неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь - у снежні 1991 года:

- Такія справы, як змена межаў, цяпер не разглядаюцца. І не павінны цяпер разглядацца, таму што мы не вырашылі кардынальных пытанняў. Праблемы межаў павінны разглядацца ў апошнюю чаргу... А пакуль што над намі вісіць небяспека вялікая, імперская небяспека. І яшчэ не хапала нам улезці ў гэтыя канфлікты нашага памежжа. Гэта вельмі небяспечная праблема. / Цыт. па: Быкаў на Свабодзе. - Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2004, с.12.


Яшчэ пра адно паўторнае прызнанне А. Лукашэнкі ў тым, што ён вырас на творах В. Быкава. Як іх чытаў, як ведае і памятае.

Пра тое прэзідэнт прызнаўся ў прамым эфіры расійскай тэлекампаніі НТВ - 14 красавіка 2002 года ў перадачы “Свабода слова”.

- Чаму пры вашай уладзе сусветнавядомы пісьменнік Васіль Быкаў вымушаны жыць не на Радзіме, а за мяжой? - было пытанне вядучага.

- Я на ягоных вершах і творах вучыўся. Ну, вы мне распавядзіце пра Быкава, якога я ў школе вучыў, і нядрэнна вучыў. Прозы ў яго болей, - адказаў А. Лукашэнка.

У тэлестудыі падчас запісу перадачы прысутнічаў (сярод іншых) і Аляксандр Ткачэнка, прэзідэнт Расійскага ПЭН-цэнтра, калега і сябар Быкава. Здзіўлены адкрыццём новага паэта, ён паспрабаваў запярэчыць: маўляў, Быкаў - празаік, ён не пісаў вершы... Ды на тое эмацыйна і непадробна абурыўся ППРБ:

- Як гэта не пісаў, калі я іх у школе вучыў!..

Пра тое “прэзідэнцкае вучэнне вершаў” распавялі В. Быкаву журналісты.

- Наконт вершаў мне нават няёмка гаварыць, бо я іх ніколі не пісаў, - усміхнуўся празаік. - Хаця гэта не значыць, што я ўвогуле не прызнаю права на паэзію - асабліва для тых, хто хоча ў ёй нешта знайсці. Калі ласка! Толькі я вершаў не пісаў!1

А вось як згадаў пра тое Рыгор Барадулін: «Калі ў невялікім застоллі запытаўся я, ці пісаў Васіль вершы (бо адзін чалавек сцвярджаў, што вучыўся на вершах Быкава), [Васіль Быкаў] толькі й сказаў, падняўшы кілішак: “ За чытача!” Той жа чалавек у 1995 годзе <...> дзівіўся, чаму ў спісах кандыдатаў у дэпутаты Вярхсавету не бачыць Быкава, бо гэта буйны пісьменнік, але як грамадзянін дапусціў шмат памылак. Калі я патэлефанаваў Васілю, ён адказаў, што цяпер можа спакойна паміраць, раз яго заўважыў не абы хто.» / Барадулін Р. Сам-насам з вечнасцю... // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. - Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2004.


“Белорусский Рынок”:

«...по признанию самого Лукашенко, они с Быковым выступали за суверенитет Беларуси, но понимали его по-разному. Один считал, что все средства хороши, а второй, основываясь на пережитом печально м опыте противостояния нацистского и коммунистического империализма, рассматривал суверенитет как абсолютную ценность, а не предмет для мелкого политического торга.

Отсюда такая колоссальная, как говорят, нестыковка культурных полей, отсюда принципиальная невозможность диалога между теми, кого представляет Лукашенко, и теми, кто “за Быкова”». / 30 июня - 6 июля, 2003 г.


Мікалай Чаргінец, старшыня Камісіі па міжнародных пытаннях і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі:

- Я как-то сказал в беседе с Александром Григорьевичем [Лукашенко], что мы с Быковым друзья, что знаю его как чуткого человека. Когда был в Афганистане, мне очень помогали письма Быкова, в них было много слов поддержки. И я понял, что нет никаких претензий у президента. Он сказал, что Быков - великий писатель и что надо восстанавливать отношения, надо развеять недоразумения. Но... у меня рука не поднимается написать ему письмо с просьбой о приезде. Все-таки жизнь у нас сложнее, чем на Западе. / “ Обозреватель”, 2002, 15 ноября (N° 13).


Васіль Быкаў:

- Сталін, Хрушчоў, Брэжнеў... Яны прыходзілі і сыходзілі, але ў той час я быў малады і ведаў, што перажыву іх. Цяпер мне сумна, бо я стары і не ведаю, ці дачакаюся звяржэння дыктатара Лукашэнкі. /Радыё “Свабода”, 25 сакавіка 2002 г.


...Ён старэў. Хварэў. І сумаваў.

- Вам не хочется вернуться домой, в Минск? - наіўна спытаў Васіля Быкава вядучы праграмы “Хвост кометы” расійскага тэлеканала ТВС Сяргей Косцін. Яны сядзелі з келіхамі чырвонага віна, наўкол - хараство лета новага тысячагоддзя, паркавая ціша, нямецкая чысціня і спакой.

Быкаў, здалося, моцна здзівіўся пытанню - і адказаў адразу ж:

- Конешно! Конешно! Я имел намерения вернуться. Но когда у нас состоялись президентские выборы - я думал, что президентом у нас будет другой человек. Но оказалось, что - увы. [Если появится возможность, я вернусь.] Ведь там остались не только Родина и пейзажи родные, но и культурная среда. Я здесь очень страдаю, что тут нет моего архива, моей библиотеки.

Пасля прабывання ў Фінляндыі і ФРГ была прапанова малодшых сяброў-эмігрантаў пераехаць у Прагу. Абяцалася дапамога, двухпакаёвая кватэра з лоджыямі.

- Бліжэй да Радзімы, і беларусаў там больш, - параіліся з жонкай - і паехалі.

І з тыдзень Быкавы начавалі ў чужой аднапакаёвай кватэры, застаўленай скрынямі і валізамі (гаспадыня падалася ў ЗША). З “малодшымі сябрамі” шукалі сабе прытулак: пабачылі дом для састарэлых (быў ласкава прапанаваны пакой, “жыхарка” якога нядаўна памерла), затым агледзелі кватэру на ўскрайку, адкуль было далёка хадзіць нават па хлеб.

Нарэшце, стаміўшыся ад блуканняў, спыніліся ў аднапакаёўцы: два вакны глядзелі на сцяну суседняга дома, дым з невялікай кухні абуджаў даўнюю астму, і Быкавы мусілі сталавацца ў горадзе. А неўзабаве перад вокнамі ўсталююць кран - і пачнецца рамонт паддашку з надакучным грукатам.

Ён ніколі не прасіў. І ніколі не скардзіўся. Ні на жыццё - усёчасную барацьбу. Ні на долю: стаўшы адным з найвядомых празаікаў СССР, ён не зарабіў у сваёй дзяржаве сродкаў на больш-менш прыстойнае існаванне за яе межамі.

Страшна, калі твой непрымірымы апанент - прэзідэнт з задаткамі дыктатара. Але не лягчэй, калі знікаюць апошнія ілюзіі. Ілюзіі на лёсавую справядлівасць.

- Гэты пераезд дабіў яго, - прызнаецца потым Ірына Міхайлаўна, жонка пісьменніка.

Затым - рак, лячэнне ў Празе, Мінску...


2

...22 чэрвеня. Нядзеля. А дзевятай вечара тэлефанаванне Сяргея Законнікава:

- Памёр Васіль Быкаў. Паўгадзіны таму.

Назаўтра зраніцы - у Саюзе пісьменнікаў. Набраў па “вяртушцы”2 нумар намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Алега Праляскоўскага (Урала Латыпава, кіраўніка Адміністрацыі, не было ў Мінску). Сакратарка:

- Алег Вітольдавіч гаворыць па “тройцы” з “верхам” - якраз пра гэта ж, смерць Быкава.

Першымі ў Доме літаратара з’явіліся Барыс Пятровіч, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў.

А. Праляскоўскі патэлефанаваў сам: высвятляем агульныя моманты.

У пакой Саюза пісьменнікаў прыходзяць старэйшы сын Васіля Уладзіміравіча Сяргей, пісьменнікі Рыгор Барадулін, Анатоль Кудравец, Генадзь Бураўкін, Валянцін Блакіт, Валянцін Тарас, Аляксей Дудараў, Міхась Скобла, Эдуард Акулін, палітыкі і журналісты (Вінцук Вячорка, Андрэй Дынько і інш.).

І звіняць тэлефоны. І з Беларусі, і з замежжа.

Двойчы тэлефанавалі намеснікі міністра культуры (Рылатка і Гедройц). Паведамілі, што па даручэнні прэзідэнта створана ўрадавая камісія па арганізацыі пахавання В. Быкава ў складзе 11 чалавек. Яе старшынёй прызначаны мінiстр культуры Леанід Гуляка, а я - намеснікам старшыні. Адпаведнае распараджэнне ад 23 чэрвеня пад № 77р падпісаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Генадзь Навіцкі.


“Народная газета”:

«По поручению Президента для организации траурных мероприятий и похорон создана правительственная комиссия во главе с министром культуры.

Некролог известному писателю подпишет Президент страны Александр Лукашенко. Василю Быкову будут оказаны все почести как народному писателю и участнику Великой Отечественной войны.

“Беларусь потеряла писателя, который рождается раз в столетие. Эта печаль и траур на столетие и умножается”. Так отозвался председатель Союза белорусских писателей Алесь Пашкевич о кончине Василя Быкова. По словам руководителя писательской организации, в трауре не только национальная, но и общеевропейская литература и культура. Вместе с тем написанное Василием Быковым остается, и от белорусов зависит, в какой степени творческое наследие великого писателя будет востребовано и изучено, подчеркнул Алесь Пашкевич». / “Народная газета”, 2004, 24 чэрвеня.


У Саюз пісьменнікаў прыязджае Валерый Гедройц. Да гэтага ўжо абгаворана асноўнае: пахаванне адбудзецца ў сераду 25 чэрвеня; адпяванне - уніяцкім святаром; з 10:00 - развітанне ў Доме літаратара; з 12:00 - грамадзянская паніхіда; 13:00 - вынас труны; 15:00 - Усходнія могілкі; 17:00 - жалобная вячэра. Выказваецца жаданне несці труну на руках - ад Дома літаратара да плошчы Якуба Коласа.

І штохвіліны - тэлефанаванні: роспыты, спачуванні.

Першае афіцыйнае спачуванне прыйшло ад прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Пуціна. Лукашэнка ў той час (раніца 23 чэрвеня) з міністрам культуры Гулякам былі на “Беларусьфільме”, на прэзентацыі “ нацыянальнага блокбастэра” “Анастасія Слуцкая”. На пачатку прагляду беларускі прэзідэнт прапанаваў уганараваць памяць народнага пісьменніка хвілінай маўчання, сказаў наступнае:

- К Василию Быкову можно относиться по-разному, но нужно у него учиться отстаивать независимость своей Родины.

Пасля “Анастасіі Слуцкай” мяне запрасіў да сябе Леанід Гуляка. А 16:00 на ягонай службовай “Вольве” едзем у Адмітстрацыю прэзідэнта да Алега Праляскоўскага. Хвілін з сорак узгадняем пахавальную цырымонію. Акрамя Праляскоўскага прысутнічалі памочнік прэзідэнта і ягоная прэс-сакратарка

17:00. Зноў у СП. Дамаўляемся пра пасмяротную маску і святароў.

Тэкста некралога дзяржаўнай камісіі перад апублікаваннем я так і не ўбачыў (хоць пад ім стаяла маё прозвішча). Яго са спазненнем Гедройц прывёз Праляскоўскаму на візаванне. Ад яго і даведаўся, што прэзідэнт не будзе прысутнічаць на пахаванні, а будзе толькі вянок ад яго.

24 чэрвеня, 10:00. У Доме ўраду - пасяджэнне ўрадавай камісіі па пахаванні Васіля Быкава, у складзе якой (акрамя старшыні і яго намесніка): першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта М. М. Корбут, міністр фінансаў М. П. Корбут, міністр абароны Л. Мальцаў, міністр унутраных спраў У. Навумаў, старшыня Мінскага гарвыканкама М. Паўлаў, міністр інфармацыі М. Падгайны, першы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі А. Саламаха, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў А. Сівалобава і старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, старшыня Беллітфонду М. Чаргінец.

Замест некаторых “начальнікаў” прыйшлі іх намеснікі. Сум, здалося, быў толькі ў вачах міністра інфармацыі Падгайнага. Астатнія прыехалі як на працу: ціхія жарты, бадзёрыя ўсмешкі, службовая заклапочанасць.

Сваім выступлением старшыня камісіі Л. Гуляка імкнецца паставіць кропку над “і”:

- Мы павінны разумець, што сітуацыя з пахаваннем - надзвычайная. Тут сабраліся кіраўнікі розных галін, і сакрэтаў не павінна быць... - Нашыя позіркі сутыкнуліся, і Гуляка ўдакладніў: - Упэўнены, што і Алесь Аляксандравіч, старшыня Саюза пісьменнікаў, як чалавек дзяржаўны і ўжо вопытны ўсё разумее. Апазіцыйныя колы паспрабуюць выкарыстаць пахаванне ў сваіх мэтах, а таму мы павінны ўсё зрабіць прадумана і зладжана.

Перад кожным міністэрствам ставяцца адпаведныя задачы, абмяркоўваецца і прымаецца пратакол пасяджэння ўрадавай камісіі, сярод асобных пунктаў якога былі:

«1. Минкультуры:

1.1. оказать содействие Союзу белорусских писателей в организации церемонии прощания с народным писателем Беларуси В. В. Быковым и поминального стола в кафе Дома литератора;

1.2. решить вопрос заказа 6 автобусов, звукового оформления траурного митинга <...>

3. Минобороны:

3.1. выделить почетный караул <.. >

3.2. выделить оркестр для сопровождения траурного шествия по улицам, прилегающим к Дому литератора и на Восточном кладбище <...>

3.5. обеспечить регулирование доступа к телу для прощания <...>

4. Минсвязи обеспечить машину звукоусиления АВИА и установку микрофонов для озвучивания церемонии прощания на Восточном кладбище г. Минска и в Доме литератора.

5. МВД:

<...>

5.2. решить вопрос о перекрытии попутного движения по улицам, прилегающим к Дому литератора, на период выноса гроба с телом покойного из здания Дома литератора и движения по улицам, прилегающим к Дому литератора <...>

6. Минфину выделить средства Минкультуры на проведение похорон народного писателя Беларуси В. В. Быкова.

7. Мининформу:

7.1. организовать серию материалов в СМИ республики о жизни и творчестве народного писателя В. В. Быкова; <...>

7.3. организовать освещение в прессе участия в траурных мероприятиях руководителей республики; <...>

8. Мингорисполкому:

<...>

8.3. решить вопросы выделения транспорта (4 автобуса) для доставки венков на Восточное кладбище из Дома литератора, а также группы людей в количестве 200 человек для выноса венков из зала Дома литератора и доставки их на кладбище. <...>».


Хто б мог падумаць, што назаўтра пасля 11 гадзін усе гэтыя пункты будуць адменены. Адменены не ўрадавай камісіяй, а адным высокім незадакументаваным голасам.


“Народная воля”:

«За дзень да пахавання Васіля Уладзіміравіча Быкава ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў не ведалі: ці дазволяць пранесці на руках труну з целам пісьменніка ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа? На ранішнім пасяджэнні ўрадавай камісіі па арганізацыі пахавання было прынята рашэнне, што не: маўляў, “немэтазгодна”». / 2003, 26 чэрвеня.


Лазар Лазараў, літаратуразнавец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, даўні сябар В. Быкава (Масква):

- Прыезд Быкава ў Мінск пасля аперацыі <. .> беларускія ўлады вырашылі абставіць як вяртанне блуднага сына пад крыло спагадлівага “бацькі”. <...> Пад кіраўніцтвам гэтага знаўцы Быкава кампанія вырашыла наладзіць ненавіснаму пісьменніку казённыя хаўтуры, каб перашкодзіць сапраўдным яго чытачам правесці ў апошні шлях першага пісьменніка краіны. / Лазараў Л. Праўда застанецца // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. - Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2004.


13:00 - у СП. У кабінеце - некалькі дзесяткаў чалавек. Разам з літаратарамі (Някляеў, Бураўкін, Законнікаў, Пятровіч, іншыя) - кіраўнікі многіх грамадскіх арганізацый і партый. Інфармую пра вынікі пасяджэння ўрадавай камісіі і даведваюся пра грамадскія настроі. Шчырая думка большасці: нельга ператварыць развітанне з творцам у палітычную акцыю, але і ў піар-акцыю кіраўніцтва дзяржавы (праз якое Быкаў мусіў пакінуць Радзіму) - таксама нельга.

Так складваецца агульная карціна заўтрашняга дня, карціна - няпэўная, непрадказальная, калі сутыкнуцца сотні сотняў чытачоў Васіля Быкава пад бел-чырвона-белымі сцягамі і ваенны ганаровы каравул пад іншай сімволікай.

Аднак заўтра - пахаванне вялікага беларуса, на якое будзе глядзець увесь свет. У кабінеце СП некалькі разоў упэўнена прагучала слова “кампраміс”. “Грамадскі аргкамітэт” па пахаванні дэлегуе мяне да Л. Гулякі...

15:20. “Адзін на адзін” выказваю яму абдуманае па дарозе:

- Леанід Паўлавіч, у мяне ўражанне, што мы не толькі не ўсвядомілі трагедыю страты, але і не прадчуваем новую. Заўтра развітацца з Быкавым прыйдуць тысячы людзей, і прыйдуць пад сімволікай, якая была дарагая Быкаву. І што, калі - як і на стадыёнах - бел-чырвона-белыя сцягі пачнуць адбіраць, ці людзей не пускаць?.. Скажам прама, ласкай улады Быкаў не быў уганараваны. І народ тое ведае, і народ прыйдзе з абурэннем. У Саюзе пісьменнікаў зараз сабраліся кіраўнікі розных грамадскіх арганізацый і апазіцыйных партый. Неабходна шукаць кампрамісны варыянт. Яшчэ ёсць час.

Старшыня ўрадавай камісіі Л. Гуляка ўздыхае і ледзь не мацюкаецца, а затым:

- У краіне столькі спецслужбаў, а мяне інфармуе і папярэджвае старшыня грамадскага аб’яднання! Дажыліся. А заўтрашні дзень і сапраўды будзе няпросты.

Ён тэлефануе А. Праляскоўскаму - і коратка пераказвае тое, што пачуў ад мяне.

- Пачакайце, я еду да вас. - адказ намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Так а 16 гадзіне на Машэрава, 11 за “круглым сталом” збіраецца “пяцёрка” (я прапанаваў, каб у перамовах прынялі ўдзел сябры Быкава Бураўкін і Законнікаў).

Праляскоўскі ўважліва выслухоўвае ўсіх, шматкроць заклапочана ківае галавой - і, здалося, пагаджаецца з кампрамісам. “Пісьменніцкія” прапановы першым прыняў Гуляка:

- Хай бел-чырвона-белыя сцягі будуць у зале. Толькі на сцэне - не трэба. Бо я як афіцыйная асоба не змагу тады весці грамадзянскую паніхіду.

Праляскоўскі выходзіць на некалькі хвілін - патэлефанаваць. Думаецца, гэта было тэлефанаванне першаму памочніку прэзідэнта ці кіраўніку Адміністрацыі. Вярнуўся без адказу. Некалькі хвілін прайшло спакойных. Здавалася, усе страсці ўраўнаважаны.

І тут - званок мабільніка Праляскоўскага. Намеснік кіраўніка Адмінісірацыі прэзідэнта змяніўся ў твары, наструніўся.

- Понял! Сворачиваем. - Ён паправіў акуляры, рашуча ўстаў і нечакана абарваў размову: - Значит так. Никакой неустановленной символики. Это - государственное мероприятие.


Васіль Быкаў:

- <...> всякая диктатура начинается с запрещения враждебной для нее символики и кончает запретом на жизнь. / “Известия” (Расія), 1996, 22 лістапада


25 чэрвеня, 6:00. З Барысам Пятровічам, сваім першым намеснікам, - каля мінскай кватэры старэйшага сына Быкава Сяргея. Размова, ад якой залежыць сутнасць будучага дня:

- Сітуацыя непрадказальная. Дом літаратара будзе пад узмоцненай вартай. Ёсць распараджэнне правесці пахаванне з усімі “дзяржаўнымі” ўшанаваннямі. Аднак...

Шмат курым. Да нас далучаецца ўнук Быкава Васіль.

- Бацька не прызнаваў сучаснай сімволікі, - гаворыць Сяргей. - Таму, думаю, каля труны павінен быць нацыянальны сцяг.

На тым жа настойвае і ўнук.

Такое ж жаданне ўчора выказала і ўдава Быкава - Ірына Міхайлаўна.

Тое ж хацелася і нам: сотням пісьменнікаў, тысячам чытачоў. З дзяржаўным да А. Лукашэнкі і пры ім забароненым бел-чырвона-белым сцяжком на лацкане пінжака ў апошнія гады жыцця хадзіў (і фатаграфаваўся) народны пісьменнік.

Да нас далучаюцца яшчэ два намеснікі старшыні Саюза пісьменнікаў М. Скобла і Э. Акулін. На трох машынах (трэцюю - службовую - прыслаў М. Чаргінец) разам едзем у Бараўлянскі морг: урач сказаў, што перадасць цела В. Быкава толькі родным.

Каля моргу ўжо чакае аўтобус з ганаровай вартай пад ачолам ваеннага каменданта Мінска палкоўніка Грыцава, які ўчора прысутнічаў на пасяджэнні ўрадавай камісіі. На хвіліну адыходзім з ім убок, закурваем. Коратка паведамляю пра жаданне сям’і і калег Быкава несці труну на руках па праспекце і пра тое, што жалобная цырымонія адбудзецца пад нацыянальнай сімволікай. У вачах палкоўніка - прадчуванне трывогі.

Труну выносяць салдаты ганаровай варты. Перад катафалкам паміж імі становяцца некалькі пісьменнікаў. Палкоўнік Грыцаў далікатна гаворыць, што так - небяспечна: яны перашкаджаюць. І пачынае яшчэ больш трывожыцца...

Каля ўваходу ў Дом літаратара, калі труну вынеслі з катафалка, М. Скобла накрывае яе загадзя падрыхтаваным намі бел-чырвона-белым сцягам. На вуліцы збіраюцца людзі. Амаль у кожнага - ці белыя з чырвоным букеты, ці бел-чырвона-белыя сцягі. Праз некальні гадзін іх будзе тысячы - духоўна-ўзнёсла-нацыянальных. А афіцыйна-дзяржаўны чырвона-зялёны “прабэсэсэраўскі” сцяг будзе адзін - у руках ганаровай варты. І ніводзін чытач Быкава не прыйдзе развітацца з пісьменнікам з чырвона-зялёнай сімволікай!..

У Доме літаратара, куды “пабочных” не пускаюць, шмат вайскоўцаў і “службоўцаў у штацкім”.


“Наша ніва”:

«Пярэдадзень пахаваньня быў трывожны. У аўторак увечары Мікалай Чаргінец і Алег Праляскоўскі паведамілі сябрам пісьменьніка, што труну з целам дазволена будзе несьці толькі вайсковай варце і на дамавіне не павінна быць бел-чырвона-белай сымболікі. Таксама не дазвалялі несьці труну па вуліцах, нават да плошчы Перамогі. Сябры Быкава былі ў шоку...

А 9-й у сераду ўваходы ў Дом літаратара былі перакрытыя амбаламі ў цывільным. <...> У памяшканьне прапусьцілі толькі сьвятароў і пеўчых». / 2003, 27 чэрвеня.


Народная газета”:

«Делегация послов стран Евросоюза, аккредитованных в Беларуси, примет участие 25 июля в церемонии прощания с Василём Быковым. Об этом сообщил председатель Союза белорусских писателей Алесь Пашкевич. По его словам, в составе делегации будут представители ФРГ, Франции, Великобритании, Польши, Чехии, Словакии, Литвы, Италии и Эстонии». / 2003, 25 чэрвеня.


А 10 раніцы ў Дом літаратар а прыязджае Л. Гуляка. Напружанне нарастае з кожнай хвілінай. Людзей не пускаюць да труны, нават пісьменнікаў, нават - сталага веку. Да мяне часта падыходзіць афіцэр аховы:

- Там дэлегацыя, кажуць, пісьменнікі з Масквы. Шукаюць вас. Прапускаць іх?

- Што за пытанне? Пускаць трэба ўсіх.


Валянцін Аскоцкі, літаратуразнаўца, сакратар Саюза пісьменнікаў Масквы:

- Лёгка пераадолелі вулічны кардон ваенных, а ў будынку застопарылася: у залу, дзе адпяванне ўжо ішло, нас не пускаюць.

Каменны твар, халодныя вочы ці то маёра, ці то палкоўніка - чыну не разгледзеў: «У мяне загад». Мы <...> жорстка запатрабавалі выклікаць з залы Алеся Пашкевіча. Выкліканы па мабільніку, ён выйшаў, пацвердзіў, што мы - дэлегацыя пісьменнікаў з Масквы, і нас прапусцілі разам з ім. / Аскоцкі В. Праз гады - жыццё // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. ГА БТ “Кніга”, 2004.


...Я і сёння з агідай і абурэннем гляджу на фодаздымак, які “ўвекавечыў” той старанны і дурны імпэт варты, якая зранку не пускала людзей у Дом літаратара на адпяванне Васіля Быкава. Каля дзвярэй знутры дома - два высокія прапаршчыкі і стрыжаны “аператыўнік” у нязменнай скуранцы. За шклом дзвярэй на прыступках перад уваходам стаяць быкаўскія чытачы і сябры. Першы з іх - Аляксандр Дракахруст, пісьменнік і ветэран вайны. На ягоным твары - зніякавеласць (не можа паверыць, што Дом літаратара зачынілі?). Прапаршчык і “аператыўнік” - спакойна ўсміхаюцца!..


“Комсомольская правда в Белоруссии”:

«Не было ясно, разрешат ли пронести гроб по главному проспекту Минска, не понятно, позволят нести гроб друзьям или это поручат только военному караулу. Неясно, будет ли на похоронах президент страны, который накануне был недоволен тем, как российская пресса написала о нелегких взаимоотношениях Василя Быкова и белорусских властей». / “Комсомольская правда в Белоруссии”, 2003, 26 чэрвеня.


Каля труны Васіля Быкава - родныя і сябры. І члены ўрадавай камісіі па арганізацыі пахавання. М. Чаргінец дае распараджэнне вайскоўцам зняць з труны “нацыяналістычны” сцяг. Нават робіцца спроба адставіць ад галавы нябожчыка крыж, каб усталяваць там сцяг чырвона-зялёны. І тут апошнюю кропку ставіць Ірына Міхайлаўна, удава:

- Не трэба тут чырвона-зялёнага...

Сын Васіля Быкава Сяргей у той вызначальны момант паправіў бел-чырвона-белы сцяг, якім было акрыта бацькава цела.


Николай Чергинец, сенатар, старшыня Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага літаратурнага фонду:

- Нам как членам комиссии [по организации похорон] занимать позицию стороннего наблюдателя было и не к лицу, и нельзя было этого делать. Поэтому руководитель нашей комиссии Гуляка Леонид Павлович подошел к Ирине Михайловне, объяснил ситуацию (пакашлівае) и говорит: всё, всё государством сделано, если же вот так развивается ситуация, мы, учитывая Вашу просьбу, вы говорили, и пожелание Василия Владимировича - чтобы не делать никаких столпотворений, который сам-то когда-то не любил шумных мероприятий (уздыхае). То, говорит, мы не будем настаивать на том, чтобы дальше участвовать вот в качестве, так сказать, комиссии или официальных лиц в похоронах. Ну, хотят они - пусть делают по вашему желанию. Я уверен, что никакого желания там не было Ирины Михайловны. Все делалось не стихийно, а запланированно заранее. / “БТ”, інфармацыйны выпуск ад 26 чэрвеня 2003 г.


Ён жа:

- Вельмі паважаў і любіў гэтага чалавека. Калі быў у Афгане, потым у шпіталі, ён адзіны з сяброў часта пісаў мне, як мог падтрымліваў і мяне, і маю сям’ю ў Мінску. Вельмі мяккі, вельмі даверлівы чалавек быў...

Вельмі хацелася сустрэцца з Васілём Уладзіміравічам, калі ён жыў у Германіі, а потым у Чэхіі. Усё збіраўся, ды так і не даехаў... А калі яго прывезлі дахаты [?! - А.П.], паклалі ў бараўлянскую анкалагічную клініку, я пазваніў галоўурачу, калі, маўляў, наведаць можна? Той кажа, у выхадныя тут нікога з дактароў не будзе, вас не прапусцяць [?! - А.П.]. Прыязджайце, лепш у панядзелак! Паслухаўся, дурань... А ў нядзелю Быкава не стала. Так і не пагаварылі... / “ЛіМ”, 2004, 9 красавіка.


...Былы таварыш Быкава, афганскі ветэран (якому Быкаў пісаў у неспакойны Кабул лісты падтрымкі) мог, безумоўна, не ведаць сапраўднага жадання ўдавы памерлага, аднак ці не павінен быў ён правесці ў апошні шлях народнага пісьменніка і франтавіка Вялікай Айчыннай - калі не ў “афіцыйнай якасці”, дык хоць бы як старшыня Беларускага літаратурнага фонда? Ці “ў якасці” чытача - як тысячы іншых грамадзян?


“Советская Белоруссия”:

«...Улица Фрунзе, зал Дома литератора были заполнены стягами и прочей символикой Народного фронта - небезызвестной политической организации. Для кого-то смерть дорогого человека - горькая утрата. Для кого-то - отличный повод напомнить о себе». / “Советская Белоруссия”, 2003, 26 чэрвеня.


“БТ”, 25 чэрвеня 2003 г.:

- <...> прощание с Быковым адепты оппозиции подогнали под обычное митинговое мероприятие <...> Развешенные бело-красно-белые флаги не имели ничего общего с народным трауром.


Васіль Быкаў:

- Шчасце беларусаў, што гэткая (бел-чырвона-белая) сімволіка ў нас ёсць, яна дайшла да нас ад сівой даўніны. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што страшней за эканамічны рабунак і аналагічна нацыянальнаму генацыду. / Радыё “Свабода”, 2001, 19 верасня.


У залу ўжо змаглі прайсці з сотню чалавек. Сярод іх - і журналісты. Чарга ж да Дома літаратара, як паведамілі, ужо аграмадная, тысячы людзей.

У кабінеце СП збіраюцца Л. Гуляку яго намеснікі па міністэрству культуры, М. Чаргінец, іншыя “ўпаўнаважаныя”.

- Вось што, Алесь. - Гуляка ўздыхае і не глядзіць мне ў вочы. - Прынята рашэнне. Ганаровая варта здымаецца. Усе афіцыйныя асобы пакідаюць Дом літаратара.

- ?!

- Грамадзянскую паніхіду давядзецца весці табе. І кіраваць, як старшыні Саюза пісьменнікаў. Вось, можа, спатрэбіцца. - перадае мне тэкст сваёй падрыхтаванай прамовы, спіс выступоўцаў і накіроўваецца да дзвярэй.

Лаўлю яго ледзь не за крысо пінжака:

- Леанід Паўлавіч, гэта азначае, што ўрадавая камісія па арганізацыі паха­вання спыняе дзейнасць?!

- Ну, ты не абвастрай сітуацыю. І без гэтага хапае.

За старшынёй урадавай камісіі з Дома літаратара спешна сыходзяць усе чыноўнікі. З імі - і пісьменнік-сенатар М. Чаргінец. Ва ўсіх іх - няёмкасць на тварах, аднак скрытая, халодная...

Здымаецца і “ганаровая” варта, паменшала і “людзей у скуранках”. Каля Дома літаратара - тысячы, а да пачатку грамадзянскай паніхіды - гадзіна.


Беларуская рэдакцыя радыё “Свабода”, 25 чэрвеня 2005:

- Родныя, перш за ўсё жонка нябожчыка, адмовіліся ад прапанаванага дзяржаўнай камісіяй чырвона-зялёнага сцяга Пасля гэтага старшыня дзяржаўнай камісіі міністар культуры Леанід Гуляка сказаў, што яму як дзяржаўнаму службоўцу нельга тут прысутнічаць. Разам з іншымі сябрамі камісіі і вайскоўцамі ён пакінуў залу Дома літаратара на пачатку цырымоніі развітання з Быкавым. Перад гэтым салдаты паклалі да труны пісьменніка вянок ад Аляксандра Лукашэнкі - той знаходзіўся сёння ў Светлагорску.

Пасля сыходу Леаніда Гулякі адказнасць за арганізацыю пахавання ўзяў на сябе грамадскі камітэт на чале са старшынём Саюзу пісьменнікаў Алесем Пашкевічам. <...>

Калі ўся Беларусь развітвалася з Васілём Быкавым, Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся на цэлюлозна-кардонным камбінаце. Адрозна ад усіх ранейшых візітаў у рэгіён, сёння Аляксандр Лукашэнка ў Светлагорску не выйшаў да журналістаў. Склалася ўражанне, што ён не жадаў пачуць нязручнага пытання пра Васіля Быкава.


“Наша ніва”:

«Дзяржаўныя чыноўнікі ня мелі сьмеласьці пастаяць пад бел-чырвона-белымі штандарамі. А. Лукашэнка зрабіў буйную палітычную і маральную памылку, не знайшоўшы магчымасьці асабіста разьвітацца з Быкавым». / 2003, 27 чэрвеня.


Яшчэ не верачы ў тое, што адбылося, іду ў вялікую залу, якая хутка запаўняецца людзьмі, што зранку прачакалі ў доўгай чарзе да труны пісьменніка. Перад залай са службовага ўваходу чакаюць журналісты, апазіцыйныя палітыкі. Ва ўсіх - адно пытанне:

- Што здарылася?

- Улада адкрыжавалася ад пахавання. Афіцыйныя дзяржаўныя асобы спешна пакінулі Дом літаратара, - гавару першае, што змог усвядоміць.

Гляджу на бясконцую людскую стужку, якая працякае каля труны, на мора кветак. Усё арганізавана з сардэчнай адказнасцю “грамадскай” аховай (большасць якой - актывісты БНФ).

Мяне адшуквае палкоўнік Грыцаў і, адазваўшы на балкон, стомлена-ўсхвалявана гаворыць:

- Вянок ад прэзідэнта каля труны наведвальнікі хацелі напачатку адставіць... А цяпер закрываюць іншымі вянкамі, кветкамі...

Зразумеўшы, чаго застаўся палкоўнік, абяцаю яму наступнае:

- Вянкі, якія прыносяць да нябожчыка, адкідваць не па-хрысціянску. Безумоўна, я скажу, каб “прэзідэнцкі” не чапалі. Але перад труной Быкава ўсе роўныя. І калі ён не відзён з-пад кветак - значыць, не відзён.

Затым, зачыніўшыся ў кабінеце, са сваім сябрам і першым намеснікам Б. Пятровічам, у апошнія хвіліны рыхтуем новы спіс прамоўцаў на жалобнай цырымоніі...

І была грамадзянская паніхіда, і было народнае развітанне з народным творцам. Труну неслі на руках па галоўным праспекце сталіцы сем кіламетраў. За труной ішлі тысячы...

Паперадзе - крыж (які, па традыцыі, папераменна неслі старэйшыя Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законнікаў). За крыжам з фотаздымкам Васіля Быкава - я. Калі на вуліцы ўбачыў людское мора пад бел-чырвона-белай нацыянальнай жалобай - урэшце не ўтрымаўся і заплакаў. І ад страты, і ад крыўды, і ад болю. У тую хвілю згадалася Быкаўскае: «Калі мы разам - жыве надзея!». Факс з такой канцоўкай-заклікам даслаў Васіль Уладзіміравіч з Нямеччыны ў Мінск у красавіку 2001 года - ліст-падзяку за апублікаваны Зварот у абарону ягонага імя пасля чарговага шальмавання ў беларускіх дзяржаўных СМІ, ліст, у якім народны пісьменнік і франтавік выказаў мне як ініцыятару таго Звароту «асаблівую ўдзячнасць за разуменне і падтрымку за выказванне незвычайнай у наш час прынцыповасці і вернасці ў шматгадовым сяброўстве». Я не мог не ганарыцца тым факсам - як найгалоўнай сваёй жыццёвай “ граматай”. І ўпершыню вось тады, перад вачыма тысячаў людзей пад бела-чырвона-белымі сцягамі, з развітальным фотаздымкам Васіля Уладзіміравіча ў руках на маіх вачах ажывала надзея, але мы ўжо былі не разам. Мы былі без Быкава.

Перад плошчай Перамогі лейтэнант-даішнік да апошняга не перапыняў рух машын (пра што яшчэ ўчора было дамоўлена з міліцэйскім начальнікам упраўлення грамадскага парадку Вераб’ёвым), і пачатак калоны пайшоў ледзь не пад колы - і толькі тады рух спыніўся. А да працэсіі сотнямі і тысячамі далучаліся людзі з тратуараў і суседніх вуліц.

Такую людскую жалобу, такі нацыянальны чын, у якіх былі і горыч страты, і пратэст за ганьбаванне свайго прарока, Беларусь бачыла ўпершыню.


“Комсомольская правда в Белоруссии”:

«Минская милиция пытается объяснить, что разрешено занимать только две полосы проезжей части. Бесполезно. В ответ слышится: когда президент едет по проспекту, все движение перекрывается. А ведь это похороны Быкова! <...>

На площади Якуба Коласа траурную колонну встретил только один автобус, катафалк. Ожидалось, что отсюда дальше на кладбище поедут на автобусах. Однако гроб с телом положили в катафалк. Люди взяли его в живое кольцо. И, к неудовольствию милиции, вся траурная колонна направилась дальше к Московскому кладбищу прямо по проезжей части». / “Комсомольская правда в Белоруссии”, 2003, 26 чэрвеня.


Валадымір Яварыўскі, старшыня Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны:

- <...> легендарны чэшскі прэзідэнт Вацлаў Гавэл падаў яму руку падтрымкі і духоўны прытулак, а беларускі прэзідэнт нават не прыйшоў на пахаванне Васіля. <...> не маючы магчымасці прыехаць на пахаванне, бо знаходзіўся ў Канадзе, вельмі баяўся, што беларусы пад націскам улады пабаяцца ці ня здолеюць годна правесці ў вечнасць свайго духоўнага бацьку другой паловы ХХ стагоддзя. Дзякуй Богу, я памыліўся. Зразумеў гэта, калі ўбачыў на экранах канадскіх тэлевізараў многія тысячы прыбітых горам беларусаў, якія ішлі праз увесь Менск за яго труною. / Яварыўскі В. Дотык пляча // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. ГА БТ “Кніга”, 2004.


“Наша ніва”:

«Труну несьлі б да самых могілак, але ўдаве Ірыне і сястры Валянціне цяжка было б адолець гэты шлях пешшу. Хада працэсіі паскараецца. Перад людзьмішматкілямэтровы шлях праз увесь горад.

17:50. У браме могілак хор сустракае працэсію гімнам “Магутны Божа”». / “Наша ніва”, 2003, 27 чэрвеня .


“Літературна Украіна” (Украіна):

«Смерць Быкава паставіла ў складанае становішча ўладу, якая звычайна пагарджала ім, а тут мусіла турбавацца пра пахаванне. <...>

І найвышэйшая ўлада практычна засталася збоку, што не можа не выклікаць нараканняў, прыкрасці, агіды. Але гэта ж і сімвалічна. Цяперашняя ўлада даўно цураецца сваіх нацыянальных дзеячаў, нацыянальных святыняў, нават гісторыі народу, нібы сама выйшла з нейкіх чужых, злавесных, далёкіх ад цывілізацыі палясцін». / “Літературна Украіна”, 2003, 3 ліпеня.


“Известия” (Расія):

«Памёр сусветнай славы пісьменнік Васіль Быкаў. <...> Пісьменнік не прызнаваў рэжыму Лукашэнкі, які быў для яго сімвалам найгоршых cech эпохі Брэжнева і Андропава. Рэжым не прызнаваў Быкава і зрабіў усё, каб змусіць аўтара “Альпійскай балады” і “Знаку бяды” да выезду за мяжу.

Цяпер Лукашэнка гатовы бачыць у ім “чалавека, імя якога непасрэдна звязана з імкненнем нашага народу да жыцця ў вольнай і незалежнай краіне”. Ствараецца дзяржаўная камісія на чале з міністрам культуры па арганізацыі пахавання. Абяцае ўшанаванне як народнаму пісьменніку і ветэрану вайны... Яны ўмеюць любіць толькі памерлых». / “Известия”, 2003, 24 чэрвеня.


“Gazeta Wyborcza” (Польшча):

«Толькі смерць вялікага празаіка стала повадам, каб згадаць пра ягонае існаванне. З традыцыйным савецкім пафасам тэлебачанне зраніцы паказвала архіўныя чорна-белыя матэрыялы пра пісьменніка. <...> У інтэрпрэтацыі ўрадавага тэлебачання творчасць пісьменніка тычылася толькі вайны. Нават храналогія ягоных твораў была прадстаўлена толькі да 1986 года. <...> Пазнейшы перыяд, калі Быкаў засноўваў Беларускі Народны Фронт і адкрыта крытыкаваў Лукашэнку, напісаў вядомы зборнік апавяданняў і прыпавесцяў “Сьцяна” <...> і потым выехаў за мяжу - проста прапушчаны». / “Gazeta Wyborcza”, 2003, 26 чэрвеня.


“New York Times” (ЗША):

«Васіль Быкаў - прызнаны беларускі пісьменнік, чые творы <...> выклікалі лютасць у савецкіх лідэраў і захапленне мільёнаў суайчыннікаў. У інтэрв’ю нашай газеце старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч адзначыў: “Смерць Быкава, якога некаторыя называлі Сахаравым беларускай літаратуры, прывяла ў пахавальную працэсію на мінскіх вуліцах каля 50 тысяч чалавек. <...> Ён пісаў праўду пра вайну ў савецкі час, калі гэта рабілі нямногія. І ён меў вялікія праблемы з савецкай уладай”.

Пасля развалу Савецкага Саюза і здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе Васіль Быкаў далучыўся да новай барацьбы - гэтым разам супраць абранага на пасаду прэзідэнта краіны ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі, чыя ўлада працягвала ціск на пісьменніка і ўрэшце прымусіла пакінуць Беларусь. Быкаў ніколі не называў сябе палітычным выгнаннікам. Ён часта шчыра выказваў свае адносіны да ўраду Лукашэнкі і называў беларускую ўладу “рэжымам”». / “New York Times”, 2003, 13 ліпеня.


“НТВ” (Расія; телерепортаж Павла Селина, 25 июня 2003 г.):

- В очереди к гробу писателя - первый глава Беларуси Станислав Шушкевич. Нынешний президент Александр Лукашенко не счел нужным приехать в Дом литератора.

[Говорит С. Шушкевич]:

- Наверное, единственный человек, который не читал его [Быкова], это наш президент.

Павел Селин:

- Почему его сегодня здесь нет? Я имею ввиду президента.

Станислав Шушкевич:

- А ему стыдно. Ему стыдно. Стыдно глаза сюда показать. Потому что осуждать такого человека может только невежда. И он это доказал. Он не поднялся до того уровня, чтобы здесь у гроба просить прощения .

Павел Селин:

- <...> Очевидцы рассказывают, что утром <...> вместо заранее приготовленного креста и оппозиционного бело-красно-белого флага водрузили красно-зеленый, государственный, сцяг. И военный конвой.

Пройтись с телом писателя по центральному проспекту спокойно не дали. Спецслужбы, видимо, спутали похороны с оппозиционным шествием.


...Праінспектаваўшы Светлагорскі цэлюлозна-картонны камбінат, А. Лукашэнка пасля абеда вярнуўся на верталёце ў Мінск і, падрабязна прасачыўшы па відэёзапісе за ходам пахавання, выслухаўшы данясенні спецслужбаў і памочнікаў, прагледзеўшы тэленавіны, узарваўся злосцю:

- Это политическая вакханалия! Схватили тело и до ночи носили по улицам!..

Найбольш раззлаваў А. Лукашэнку рэпартаж расійскага тэлеканала “НТВ”.

Урэшце, моцна дасталося і ідэолагам: упершыню за многія гады народ мог пабачыць на дзяржаўных тэлеканалах Барадуліна, Бураўкіна, Някляева, пачуць іх. І 26 чэрвеня беларускія тэлеканалы апантана тыражавалі прэзідэнцкую злосць.

У дзень жа пахавання галоўнай падзеяй дня падавалася наведванне А. Лукашэнкам папяровага камбіната. У вячэрняй “Панараме” сюжэт пра развітанне з Васілём Быкавым паказалі толькі праз 25 хліліны пасля пачатку інфармацыйнай праграмы. Першы “нацыянальны” тэлеканал шакіраваў падманам: “Народнага пісьменніка пахавалі з усімі дзяржаўнымі й ваеннымі ўшанаваннямі”.

Дзённыя інфармацыйныя рэпартажы Беларускага тэлебачання ў дзень пахавання Васіля Быкава былі шчырыя, аб’ектыўныя, душэўныя - пакуль са Светлагорска не прыляцеў галоўны глядач. Вось некаторыя цытаты з тых “свабодных” рэпартажаў - на фоне непадробных слёз, доўгай людской чаргі да труны і шматлюднага шэсця па Мінску.


“СТВ”:

- Прошло поистине всенародное прощание с Василём Быковым. <...> Многотысячное шествие от площади Победы к площади Якуба Коласа продолжило траурную церемонию.


“ОНТ”:

- Уже с 10 утра проститься с любимым писателем пришли десятки тысяч людей. Вне зависимости от возраста и политических взглядов <...> чтобы сказать последнее спасибо. <...>

Панихиду пришлось перенести на несколько часов. <...> Всего в церемонии прощания с Василём Быковым приняло участие около 20 тысяч человек.


А вечарам, усяго праз некалькі гадзін, тыя ж навіны тых жа тэлеканалаў пачалі асвятляць пахаванне Васіля Быкава кардынальна па-іншаму - як «палітычнае шоў радыкальнай апазіцыі», у якой «совсем иссякли остатки совести», як «танец на касцях», які «адепты оппозиции подогнали под обычное митинговое мероприятие»! У звычайнага абывацеля магло скласціся ўражанне, што хавалі двух розных пісьменнікаў і - розныя людзі... А чалавек больш-менш дасведчаны не мог не заўважыць у розных матэрыялах адзін і той жа почырк і састарэлую стылістыку з часоў выкрыцця “ворагаў народу”. Я ж цалкам пераканаўся: улады, калі апантана пачалі даказваць, што яны «не ўмешваліся ў працэс пахавання», урэшце зусім заблыталіся - і ўжо самі яскрава не разумелі, што па абавязку сваім павінны былі дапамагаць, а не ўцякаць ад труны вялікага пісьменніка-ветэрана і сачыць за падзеямі збоку. Заблыталіся і “тэлепрапагандысты”, якія яшчэ некалькі гадзін таму трактавалі падзеі станоўча. Цяпер жа пахавальная цырымонія, на чале якой ішлі вядомыя святары трох асноўных хрысціянскіх канфесій Беларусі (уніят, праваслаўны і каталік), называлася «действом антихристианского характера»...


“СТВ”:

- Оппозиция устроила танец на костях, иначе не скажешь. То, что проис­ходило на улицах Минска по пути на Московское кладбище, не только нарушало все церковные каноны. Действо приобрело яркий антихристианский характер.


“ОНТ”:

- Траурные мероприятия были использованы оппозиционно настроенными силами в политических целях. Зал Дома литератора <...> был демонстративно украшен бело-красно-белыми флагами. В нем не нашлось места существующей государственной символике, хотя официальные власти сделали все необходимое для достойных похорон великого белорусского писателя.

К похоронной процессии присоединились оппозиционные активисты.

В результате гроб покойного был доставлен к месту захоронения поздно вечером, что противоречит христианским традициям.


“БТ”:

Насуперак нормам хрысціянскай маралі развітанне з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым радыкальная апазіцыя ператварыла ў палітычны фарс. Упрыгожаныя бел-чырвона-белымі сцягамі людзі, якія страцілі агульначалавечыя каштоўнасці, з задавальненнем пазіравалі перад відэакамерамі замежных СМІ і раздавалі інтэрв’ю. Прычым словы, што гучалі з іх вуснаў, не былі словамі ўшанавання памяці пісьменніка, а ў большасці сваёй - звыклымі для іх палітычнымі лозунгамі.

<...> Тэлеканал “НТВ”, да прыкладу, нахабна сцвярджаў, што беларускія ўлады беспардонна ўмешваліся ў цырымонію пахавання Васіля Быкава. <...>

В стране не нашлось ни одного равнодушного человека, который не скорбел бы по великому писателю. Однако нашлись люди, для которых смерть Быкова - лишь этап собственной политической биографии. Представители радикальной оппозиции постарались превратить похороны в политическое шоу. Пришедшие к Дому литератора люди были неприятно удивлены тем, что прощание с Быковым адепты оппозиции подогнали под обычное митинговое мероприятие - с флагами и кричалками. <...> И все только ради того, чтобы насолить власти именем Быкова, даже в день его похорон. <...> Активно вмешались в организацию похорон конъюнктурщики от оппозиции. Видимо, у нынешних “борцов с режимом” совсем иссякли остатки совести, если они не дали пощады даже разбитой горем семье писателя. <...> Траурную процессию построили так, что она больше походила на митинговое шествие. На каждом шагу своим поведением они пытались грязно спровоцировать власти.


«Провокации на людской боли - нож в спину нашему государству, нашему суверенитету. Но, как бы ни провоцировали, государство выполнило свой последний долг перед писателем, - апантана сцвярджала 26 чэрвеня дзяржаўнае тэлебачанне, якое яшчэ ў 2001 годзе шальмавала і палівала пісьменніка брудам.

- <...> На фоне подобного кощунства как-то даже неудобно напоминать мелкие детали из собственно белорусской литературной истории. Неудобно, но надо. Ибо фарс, который оппозиция пыталась устроить на похоронах, есть ни что иное, как попытка отнять правду и о Василе Быкове, и вообще о нашем прошлом. Достаточно заглянуть даже не на самые дальние полки архивов, и станет ясно, что многие из тех, кто старался наскрести политические серебряники на чужом горе, в своё время преуспели именно в написании доносов на покойного Василия Владимировича. [І пры агучванні тэксту на экране ўзнікаюць постаці Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, мая, Станіслава Шушкевіча, апазіцыйных дэпутатаў парламента.] Ведь на самом деле идеалы Быкова для них не просто безразличны, они им чужды. Суть того, что мы увидели, в том, что пустые и беспринципные люди пытались использовать, говоря без преувеличения, трагедию для Беларуси для того, чтобы замаскировать свою идейную и духовную нищету. Это их Василь Быков в одном из интервью заклеймил как, цитируем, “циничных коллаборантов с позорной функцией доносительства и полицейского сыска и единственно озабоченных кормушкой”. Оценивать моральный и нравственный уровень таких людей с политической точки зрения бессмысленно. Здесь нужен медицинский диагноз»...


Яшчэ не вядома, каму той дыягназ патрэбен. Кур’ёзнасць сітуацыі - у тым, што «в своё время преуспели именно в написании доносов на покойного Василия Владимировича» якраз не тыя людзі, якіх паказвалі кадры БТ падчас чытання дыктаркай прыведзенага вышэй тэксту, а тыя, хто ў той момант працавалі ў Адміністрацыі прэзідэнта А. Лукашэнкі і ўваходзілі ў атрад ідэалагічных дарадцаў апошняга. Можна і назваць некаторых: Э. Скобелеў, галоўны рэдактар “Вестника Администрации Президента Республики Беларусь”, які ў друку і па радыё з год таму называў прозу Быкава састарэлай, крытыкаваў і нават прапаноўваў новыя творы празаіка не друкаваць; У. Сеўрук, які і «преуспел именно в написании доносов», які прапаноўваў яшчэ ў савецкі час забараніць друкаванне адного з лепшых быкаўскіх твораў - аповесці “Мёртвым не баліць” - і які ў лукашэнкаўскі час не спыніў сваіх публічных нападак на народнага пісьменніка.


Яўгенія Фадзеева, чытачка:

- Сэрца маё балела, калі слухала перадачу Ніны Чайка “Па сутнасці”. Колькі я ні званіла на гэтую перадачу, не дапусцілі ніяк, як ні прасіла. А хацела я задаць адно пытанне: “Чаму вы так бэсціце Васіля Быкава?Чаму так не любіце ўсё беларускае?” / “Народная воля”, 2005, 3 лютага.


Васіль Быкаў:

- Пад пільным наглядам прэзідэнта валявым актам паслухмяных чыноўнікаў, не параіўшыся з пісьменьнікамі, заменены галоўныя рэдактары літаратурных часопісаў. З чаго пачала сваю дзейнасьць новы галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Ніна Чайка, узнагароджаная гэтай пасадай за актыўны ўдзел у перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі, калі ўзначаліла жаночы электарат Лукашэнкі? З таго, што зьняла з чарговага нумара прынятыя да яе публікацыі Бураўкіна, Быкава <...> што тычыцца апошняга, дык яго адлучылі ня толькі ад “Нёмана”. Мікола Мятліцкі, новы галоўны ў “Полымі”, абвінаваціў свайго папярэдніка Сяргея Законьнікава за публікацыі Быкава. За публікацыю апавяданьня “Труба”, у прыватнасьці. На яго шалёна накінуўся і пісьменьнік, які цяпер служыць у адміністрацыі прэзідэнта, Эдуард Скобелеў. Газаправодныя трубы, абвінавачваў ён, патрэбны народнай гаспадарцы. / З інтэрв’ю ў траўні 2002 г. для расійскага часопіса “Посев”.


А “рэжымнае” тэлебачанне ў той другі дзень пасля пахавання не стамлялася запэўніваць:

«Белорусские власти отреагировали на подобные инсинуации цивилизованно <...>. Государство сделает всё возможное, чтобы грязные слухи и сплетни не очерняли светлой памяти Василя Быкова. Так же, как сделало всё возможное и даже, несмотря на грязные поползновения оппозиционеров, невозможное для того, чтобы по-человечески, по-христиански достойно его похоронить».

Пры дзяржаўным дэспатызме нават адмаўленне ўрадавай камісіі па арганізацыі пахавання ўдзельнічаць у пахаванні бачыцца ўчынкам «хрысціянскім» і «дастойным» .


Назаўтра пасля пахавання з самага ранку - у Саюзе пісьменнікаў. Званок па “вяртушцы”. Устрывожана-наструнены голас даўняга таварыша, які працаваў “вачыма і вушамі” Савета Рэспублікі:

- Чытаў сённяшнюю “Народную волю”?

- Не да гэтага.

- Браце, тут такое пачынаецца! Думаю, табе трэба неадкладна сустрэцца з Чаргінцом, пагаварыць.

Разгортваю апазіцыйную “Народную волю”. Там - рэпартаж пра пахаванне і спасылка на мае словы: «Улады адкрыжаваліся ад пахавання».

Пачыналася ж наступнае. Злосць А. Лукашэнкі перарасла ў лютасць. Ён на спешна сабранай “рабочай нарадзе сілавых ведамстваў” публічна даручыў дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі (!) Генадзю Нявыгласу разабрацца па “паклёпніцкай” інфармацыі “НТВ”: уласны карэспандэнт НТВ Павел Селін у сваім рэпартажы пра пахаванне падаў выказванне С. Шушкевіча пра А. Лукашэнку («Президенту. стыдно глаза сюда показать») і ледзь не даслоўна паўтарыў маё: «Власти препятствовали похоронам».

- Я вчера, вернувшись с командировки, просматривая телевизионные передачи, на одном из российских каналов услышал такую информацию, что власти, если я не ошибаюсь, власти Беларуси препятствовали процессу похорон Василия Быкова. Что меня удивило, - чаканячы кожнае слова, імкнучыся хаваць сваю раздражнёнасць, сказаў А. Лукашэнка, - Кто препятствовал, я хотел бы знать, почему препятствовали. Или это опять идет нагнетание со стороны отдельных российских средств массовой информации и оплёвывание властей Беларуси? Или действительно кто-то препятствовал? Я четко и определенно дал указание делать так, как решат родственники. Решили родственники нести гроб по Минску до 20 часов вечера3 - это их право. Это их право. Да, неудобства создали определенные. Но вы ж понимаете, мы в такой ситуации, что мы иначе поступить не могли. Мы же не можем разгонять этих оппозиционеров, которые фактически устроили вокруг этого демонстрацию. Поэтому мы не вмешивались. Это было моё поручение всем органам власти. И вдруг слышу, что кто-то препятствовал. Поэтому я хотел бы услышать ответ на этот вопрос. - І адразу ж ППРБ па сутнасці агучыў адзіны магчымы план дзеянняў сваіх сілавых службаў: - Точки над “і” надо расставлять сразу. Нельзя позволять оплёвывать государство. Нельзя. И коль волокита эта началась в средствах массовой информации, я слышал вчера, этот наш великий нацмэн Шушкевич там высказывался, оскорбляя и президента, и государство. Надо просто, Олег Витольдович [Праляскоўскі], в средства массовой информации дать все, что государство сделало для Василия Быкова по его просьбе. Кстати, он поступил, царство ему небесное, порядочно. Он порядочно, он никому никаких интервью не давал, фактически никаких оппозиционеров не принимал, не приглашал, и то, что он меня просил - я сделал всё.


Пачынае напружана, перапыніўшы А. Лукашэнку, гаварыць А. Праляскоўскі, гаварыць пра тое, пра што за дзень да пахавання я яму намякаў, спадзеючыся на кампраміс. Толькі... Ці ад празмернай боязі перад ППРБ, ці ад хвалявання намеснік кіраўніка прэззідэнцкай адміністрацыі пахаванне назваў (!) выбарамі. А БТ паказвае на ўсю краіну.

А. Праляскоўскі:

- И Быков сказал, чтобы не политизировали выборы. Причем Буравкину сказал и Законникову.

А. Лукашэнка:

- А получилось, что политизировали. Поэтому давайте общественности представим все эти факты, хоть это и не красиво, может быть, в какой-то степени и непорядочно, но мы должны народу сказать, что мы поступили солидно, чтобы народу за нас стыдно не было.

Ці не ўпершыню ў сваім прэзідэнцкім жыцці А. Лукашэнку не было чаго сказаць народу ў сваё апраўданне. Бо апраўдання - не існавала. Калі “нацмэн” Шушкевіч гаварыў пра ППРБ тое, што думаў, і нават калі “абразіў” яго - гэта аніяк не азначала, што ён «абражаў дзяржаву». Урэшце, як мог Праляскоўскі выканаць загад ППРБ і «дать <...> в средства массовой информации <...> все, что государство сделало для Василия Быкова по его просьбе» - калі і аніякай просьбы не было, і калі дзяржава перыяду ППРБ нічога добрага для Быкава не зрабіла?!


Атрымаўшы жорсткае даручэнне ППРБ і Галоўнакамандуючага, Савет Бяспекі неўзабаве знайшоў “ворага-паклёпніка” - карэспандэнта НТВ Паўла Селіна. Дзяржсакратар СБ Генадзь Нявыглас выказаўся пра «якобы имеющиеся факты, когда власти мешали и затрудняли мероприятия, связанные с похоронами» ледзь не адразу ж пасля А. Лукашэнкі - і тое таксама падрабязна паказала беларускае тэлебачанне (цытую даслоўна):

- На первый даже взгляд и те мероприятия, которые мне удалось провести, я могу уже совершенно открыто утверждать, что большинство информации, приведённой в репортаже Селина по “НТВ” содержится откровенная ложь. <...> У меня недавно состоялся разговор с Ириной Михайловной, вдовой Быкова, которая, ну, выразила откровенное возмущение инсинуациям, связанным вокруг ее имени и похорон.


Не ўпэўнены, што ў вачах высокапастаўленага афіцэра Нявыгласа прачытвалася няёмкасць. А вось нервовасць заўважалася: у цяжкасці з падборам слоў, у машынальным перакідванні з адной рукі ў другую аўтаручкі. Няпроста гэта - казаць няпраўду!

З той хвіліны слова “інсінуацыя” і прыкрыццё выдуманым выказваннем некага (жонкі нябожчыка, вядомай расійскай паэтэсы) стануць для ўлады тыповымі, каб запэўніць электарат у сваёй справядлівасці...

А вось што насамрэч гаварыла ўдава пісьменніка Ірына Быкава, седзячы а 17- ай гадзіне 25 чэрвеня ў катафалку каля труны мужа. На маіх вачах яе распытваў дырэктар беларускай рэдакцыі радыё “Свабода” Аляксандр Лукашук, якога, заўважыўшы ў натоўпе, я папрасіў пусціць у катафалк. Словы Ірыны Міхайлаўны праз мабільную сувязь наўпрост перадаваліся ў радыёэфір...


Ірына Быкава, удава пісьменніка:

- Вось так яно атрымалася - вельмі шмат людзей, сцягоў. Я бачу цяпер, што жыве, што будзе жыць Беларусь. Тут шмат болю, шмат смутку. Усё арганізавана добра. І гэта ж намаганне вялізнае - увесь праспект Скарыны прайсці. Гарачыня такая. І моладзі шмат, і ветэраны былі, усе. І ведаеце, там, каля труны, адзін маліўся, другі кланяўся, трэці станавіўся на калені, чацверты аддаваў чэсць. <...> атрымалася добра. Можна было марыць пра такое. Уявіць сабе было цяжка, што такое ўдасца. Яшчэ як тое скончыцца, што і як.


Не проста было гаварыць перад камерамі беларускіх тэлеканалаў і Алегу Праляскоўскаму:

- Я координировал как заместитель главы Администрации президента работу [правительственной комиссии] и также постоянно держал в курсе нашего президента. <...> Было предложено провести ритуал прощания с народным писателем, ритуал похорон, в соответствии с его статусом Героя Социалистического труда, лауреата премий, народного писателя. И в общем-то (уздыхае) семья (пакашлівае) была не против. Мы с ней активно общались, активно обсуждали организационные вопросы. Буквально накануне, можно сказать, уже в день похорон (паўза) семья, супруга Василя Владимировича Ирина Михайловна, его сын, они сказали о том, что организацией похорон должны заняться друзья. А инсинуации, которые происходят, они, наверное, еще некоторое время будут на страницах, на телеэкранах российских иметь место, ну, это останется на совести этих авторов. Хочу сразу сказать по государственной символике. Ну, раз вот этот ритуал, государственный ритуал, со всеми воинскими почестями, с ротой почетного караула (уздыхае), был отклонен, совершенно понятно, что ни о какой государственной символике во время траурной церемонии речь не велась.


Мікалай Чаргінец у інтэрв’ю беларускім інфармацыйным тэленавінам запэўніваў у тым, што вядомая расійская паэтэса, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Масквы і старшыня Міжнароднага літаратурнага фонда Рыма Казакова, якая была на пахаванні, «не хавала свайго здзіўлення тым, што з трагедыі імкнуліся зрабіць палітыку»:

- Она у меня вчера была, Римма Фёдоровна. Мы с ней очень долго разговаривали, и её, конечно, поразила и удивила вот эта вот провокационность определенной части (пакашлівае) нашей оппозиции использовать вот эту трагедию для всего нашего народа в целях чисто политического критиканства.


Дачуўшыся пра тое, Р. Казакова, якая прайшла на хворых нагах увесь доўгі жалобны чатырохгадзінны шлях (праз некалькі месяцаў ёй зробяць складаную аперацыю на назе), была страшэнна абурана хлуснёй беларускага сенатара і старшыні Беллітфонда М. Чаргінца, - і выказалася пра тое на радыё “Эха Масквы”, а таксама ў лісце на адрас Саюза беларускіх пісьменнікаў (пафасна пацвердзіўшы, што пахаванне Васіля Быкава было шчырым і годным народным выяўленнем павагі і жалобы, а не правакацыямі апазіцыі).


Няўцямна падбіраючы словы, імкнуўся апраўдвацца і міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. Калі карэспандэнт “НТВ” Павел Селін казаў аб тым, што «власти препятствовали похоронам» ці калі я гаварыў журналістам аб тым, што «ўлады адкрыжаваліся ад пахавання», мы мелі на ўвазе канкрэтную ўладу Рэспублікі Беларусь, а не тыя ці іншыя дзяржаўныя сілавыя структуры: міліцыю, КДБ і г.д. Аднак і міністр актыўна абараняўся. Але ў сутнасці таго, што сказаў генерал у інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню, цяжка разабрацца (таксама цытую даслоўна з асобна пазначаным невялікім пропускам):

- Я тоже видел, значит, тот репортаж, который передал Павел Селин, значит, я ему сам лично позвонил в этот же день и попросил его, если у него есть как бы журналистское мужество, пускай скажет <...> Что касается в целом, что власти препятствовали, значит, где-то каким-то вопросам организации похорон, то я скажу так, что, значит, семья как бы нашего писателя решила провести их так, единственное что забыв поставить в известность тех людей, которые отвечают за те или иные направления в своей деятельности, значит, что они это будут делать. И только из глубочайшего уважения к этому писателю и строжайших указаний нашего президента мы в этой экстремальной ситуации смогли обеспечить охрану общественного порядка, потому что даже если как бы там решили они между собой вопрос, что гроб донесут до площади Якуба Коласа, значит, а затем начнут как бы двигаться организованной колонной, то на площади Якуба Коласа они спонтанно решили о том, что и дальше будут двигаться, значит, таким пешим порядком, при сём игнорируя напрочь ну любые требования, которые предъявляются к организации дорожного движения в любом населенном пункте, игнорируя напрочь, значит, ну, личное время и мнения массы других людей, которые стояли на остановках общественного транспорта, точно так, как игнорируя и всё остальное. И я скажу так, что, опять таки, это ситуация была нестандартная, и уважение, ну, всех к этому писателю, поэтому как бы принимались решения где-то там, э-э, там такую помощь оказать, там такую помощь оказать, ну а после этого как бы для нас, сотрудников милиции, как плевок в лицо, что мы препятствовали, значит, всему тому, что происходило.


Умудрыцца столькі нагаварыць - і ніводнага разу не назваць прозвішча «как бы нашего писателя». Ну і, зноў жа, наконт няпраўды: «семья <...> писателя решила провести их [пахаванне] так, единственное <...> забыв поставить в известность тех людей, которые отвечают за те или иные направления». Што ж тады ўвечары ў кабінеце Саюза пісьменнікаў некалькі гадзін рабіў начальнік упраўлення грамадскай бяспекі Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама падпалкоўнік Вераб’ёў (з якім мы ад імя сям’і Быкава дэталёва ўзгаднялі жалобную цырымонію і пахавальнае шэсце, - ажно да абмежавальных сцяжкоў ды стужак на могілках? (Сцяжкоў і стужак, дарэчы, так і не з’явілася.)

І, галоўнае, пра што думалася міліцэйскаму міністру, якому не спадабалася, што людзі «спонтанно решили о том, что и дальше будут двигаться, значит, таким пешим порядком»? А што заставалася рабіць тысячам чалавек, якія хацелі патрапіць на могілкі? Ціснуцца, каб пад’ехаць, у вузкі пераход на станцыі метро “Плошча Якуба Коласа” - каб паўтарыць трагедыю ў метро на станцыі “Няміга”?! Абяцаных жа аўтобусаў, паўтаруся, улады не далі...


Неўзабаве грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Паўла Селіна выклікалі ў беларускае міністэрства замежных спраў, пазбавілі акрэдытацыі і дэпартавалі з Беларусі. А затым закрылі - “за паклёп на дзяржаўную ўладу” - і карпункт “НТВ”. Каб даказаць ілжывасць выказвання журналіста: «Власти препятствовали похоронам» .

Толькі па-за ўвагай Службы бяспекі РБ засталося тое, што напачатку вайскоўцы не пускалі ў Дом літаратара сотні людзей развітацца з целам пісьменніка і грамадзяніна. І тое, што не былі вылучаны абяцаныя аўтобусы. І што надзіва непаваротлівымі былі асобныя супрацоўнікі ДАІ.

Аднак ці тое галоўнае? Улады - ад сталінскіх да лукашэнкаўскіх - перашкаджалі Васілю Быкаву жыць: і пісаць, і друкавацца.

І гэты факт ужо не зможа аспрэчыць аніякая Служба Бяспекі.


“Советская Белоруссия”:

«Очень неприятно, что некоторые политики решили устроить состязание на тему: кому принадлежит прах Василия Владимировича? Им или власти? Власть повела себя солидно, сделала все, чтобы похороны не превратились в обычный митинг. А к этому шло. <...>

Василь Быков не принадлежит никому. Ни компартии, хотя имел звание лауреата Ленинской премии. Ни БНФ, хотя “фронт” принес в Дом литератора всю свою атрибутику. Быкова нельзя приватизировать и использовать в политике». / “Советская Белоруссия”, 2003, 26 чэрвеня.


“Народная газета”:

«Дом літаратара, сцэна, на якой была ўстаноўлена труна з целам, не магла ўмясціць ні людзей, ні кветак, ні вянкоў. А ў пісьменніцкі дом усё ішлі і ішлі дзесяткі тысяч людзей.

Як ні прыкра, але варта сказаць, што ў сваіх палітычных мэтах жалобную цырымонію паспрабавалі выкарыстаць асобныя прадстаўнікі апазіцыі, прыхільнікі БНФ. І тут яны пралічыліся: ніякіх палітычных дывідэнтаў не атрымалі. Недарэчна выглядала іх мітусня на фоне вялікай народнай жалобы». / “Народная газета”, 2003, 26 чэрвеня.


“БТ”, 25 чэрвеня 2003 г.:

- Новоявленные организаторы похорон затянули их для того, чтобы повысказываться на околополитические темы. Гроб с телом Василя Быкова носили по улицам до тех пор, что вопреки христианским обычаям погребение проходило уже поздним вечером. Видимо самозванные от оппозиции друзья умершего писателя забыли, что это похороны.


Прачытаць і пачуць такое і падобнае без абурэння было немагчыма. У прыватнасці - мне, грэшнаму, аднаму з «новоявленных организаторов похорон». Дзяржаўная прапаганда згадала нават «христианские обычаи» - хоць чаму не згадваліся тыя «обычаи», калі ветэран сталага ўзросту ў дзяржаўных СМІ паліваўся брудам? Уладзе і ейным журналісцка-ідэалагічным падпявалам не хапала такту і мужнасці прамаўчаць. А гаварыць, калі не праўду, не было чаго. Таму ледзь не ў кожным працытаваным вышэй выказванні - ці выдумка, ці хлусня. Бел-чырвона-белы сцяг - сцяг беларускай нацыі, а не адных “адшчапенцаў” з БНФ. Так, Васіль Быкаў не належыць камуністам, аднак быў заснавальнікам і сябрам БНФ. І тая нацыянальная бел-чырвона-белая сімволіка, у якой - знак беларускай велічы і неўміручасці, у якой - кроў Хрыста на плашчаніцы і якой як чарната ладану напалохалася ўлада, былі ў руках тысячаў. Тысячаў, якія прыйшлі на вуліцу Фрунзэ да дома нумар 5, які ўжо шосты год не быў «пісьменніцкім домам», бо распараджэннем ППРБ быў у пісьменнікаў адабраны...


3

Азнаёміўшыся з асвятленнем дзяржаўнымі СМІ цырымоніі грамадскага пахавання Васіля Быкава, 26 чэрвеня я тэрмінова слікаў сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў, на якім была прынята Заява, якая адразу ж была апублікавана:

«25 чэрвеня Беларусь развіталася са сваім вялікім сынам Васілём Быкавым, чыя смерць адгукнулася ў сэрцах мільёнаў беларусаў незагойным болем. Дзесяткі тысяч людзей праводзілі яго ў апошні шлях. Сябры і паплечнікі пранеслі труну салдата і пісьменніка ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа. Аднак афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі, у прыватнасці, Беларускае тэлебачанне і газета “Советская Белоруссия”, паведамілі пра пахаванне Васіля Быкава надзвычай тэндэнцыйна і цынічна, ганьбуючы памяць пра вялікага пісьменніка, абражаючы яго родных і блізкіх. У сувязі з гэтым Саюз беларускіх пісьменнікаў заяўляе пра катэгарычны пратэст супраць хлусні на дзяржаўным узроўні, якая выклікае абурэнне і агіду ва ўсіх сумленных людзей».


“Белорусский Рынок”:

«Хоронил народного писателя народ. Эти слова принадлежат председателю Союза белорусских писателей Алесю Пашкевичу, но под ними могли бы подписаться все - и семья Василя Быкова, и его друзья, и даже его недруги». / “Белорусский Рынок”, 2003, 30 июня - 6 июля.


27 чэрвеня зноў па “вяртушцы” тэлефаную намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта А. Праляскоўскаму. Адразу ж запрашае да сябе. Выглядае моцна стомленым. Выслухоўвае мяне спакойна: пра хвалю пратэсту творчай інтэлігенцыі Беларусі, а таксама Расіі і Украіны асвятленнем пахавання Васіля Быкава нашымі дзяржаўнымі СМІ.

- Усё, - падагульняе Праляскоўскі. - Мы ставім кропку. Больш тэмы пахавання Быкава на тэлебачанні не будзе.

Перад развітаннем я не стрымліваюся, каб не згадаць і пра агульнае:

- Колькі можна ціснуць Саюз пісьменнікаў? Праверкі, папярэджанні, шалёная арэнда за памяшканні ў сваім доме. Ва ўсіх краінах СНД Дамы літаратараў у пісьменніцкіх саюзаў не адабралі. Толькі ў нас. Ды і да анекдота ж даходзіць: за “ўрадавую тэлефонную сувязь” плачу са сваёй кішэні!

- Ну. - Праляскоўскі спрабуе ўсміхнуцца - Вы моцны чалавек, вы павінны ўтрымацца. - І, ціснучы маю руку: - Калі што - тэлефануйце прама мне, і прыходзьце.

Канчаткова праясняе сітуацыю М. Чаргінец - пры сустрэчы са мной на пачатку ліпеня:

- Я недавно был у Шеймана. Ты же знаешь, это второй человек в государстве после президента. Так вот, Шейман сказал, что ты не нравишся Александру Григорьевичу. Думаю, тебе надо встретиться з Шейманом...

Ад ласкі манарха да ягонай нянавісці - адзін крок!


19 ліпеня А. Лукашэнка ўдзельнічаў у перадачы “НТВ” “Личный вклад”. Прамы тэлемост, інтэрв’ю, пытанне вядучага:

- Аляксандр Рыгоравіч, чаму Вы не развіталіся з Васілём Быкавым, чаму не прысутнічалі на пахаванні?

- В этой политической вакханалии я не хотел участвовать. - парыраваў ППРБ і загаварыў пра разыходжанні з вядомым творцам: - Быков пошел с моими оппонентами. - І: - Однако он через своих родных близких и друзей попросил меня помочь ему. За много месяцев до смерти Василь Быков обратился ко мне через родных, близких, друзей и попросил меня что-то сделать. Я ему сделал всё, несмотря на наши расхождения. А когда он приехал, мы сделали все, все возможное и невозможное, чтобы спасти его. Но было поздно. Если бы не упущенное время за границами.


...Быкаў... прасіў... яго!..


Вось як пракаментаваў той прымроены Быкаўскі зварот народны паэт Беларусі і бліжэйшы сябар Быкава Рыгор Барадулін:

- Наколькі я ведаў Васіля і ведаю Васіля Уладзімеравіча, я не дапускаю, што ён нават у думках мог звярнуцца да нашага прэзідэнта. Гэта выключана. Гэта яшчэ раз гаворыць пра вялікую фантазію Аляксандра Рыгоравіча.

Адразу ж аспрэчыла “фантазёра” і жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна.

Дыктатура - гэта калі немагчымае выдаецца за праўду. І калі ўсё, што адбываецца без згоды і ласкі “манарха”, называецца палітычнай вакханаліяй.


...У Аляксандра Лукашэнкі яшчэ будуць новыя перамогі і паразы. Аднак галоўнае паражэнне - маральнае, духоўнае - ён атрымаў напрыканцы чэрвеня

2003 года, калі прыгнечаная Беларусь дзесяткамі тысяч сваіх грамадзян выйшла правесці ў апошні бел-чырвона-белы зямны шлях свайго нацыянальнага апостала.

Страла ісціны патрапіла ў “Ахілесаву пяту” “ апошняга дыктатара Еўропы”?


..................................................................................................


1  Васіль  Уладзіміравіч  у  дзяцінстве  спрабаваў  пісаць  вершы,  аднак  надзвычай  патрабавальны  да творчасці, годнымі ўвагі  іх не лічыў. Яны не з’яўляліся ў друку, а тым больш – у падру чніках. Вось як пра тыя дзіцячыя вершы згадвала родная сястра Быкава Валянціна Уладзіміраўна: “Вася (...) пачаў і  сам  пісаць. Я  гэта заўважыла  і  цішком  даставала з сумкі  тое,  што  ён старанна  ад усіх хаваў. Спярша  гэта  былі  кароткія  вершы,  але яны ў яго  не  дужа складна  выходзілі,  і  ён  пераключыўся  на павяданні”/ Бывава В. Вася, Васіль, Васілёк...// Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. – Мн. : ГА БТ “Кніга”, 2004.


2 Урадавая  сувязь  мае  чатыры  або  тры  лічбы  ў  нумарах.  У  Саюзе  беларускіх  пісьменнікаў  “па спадчыне”  засталася  з  савецкіх  часоў.  “Камсамольская  праўда”:  “Адным  з  галоўных  сімвалаў высокай у лады з’яўляецца так званая “вяртушка”/ 2005, 27 студзеня.


3 Труну  з  целам  Васіля  Быкава  пранеслі  толькі  па  пра спекце  –  да  плошчы  Якуба  Коласа,  затым павезлі на аўтобусе-катафалку, які напачатку спрабаваў спыніць даішнік, нават заскокваў у аўтобус. І тады  натоўп  акружыў  катафалк  –  і  так  праводзіў  да  могілак,  на якіх  жалобны  мітынг  пачаўся  а  18 гадзіне. Канешне, людзі б дабраліся хутчэй, калі б ім былі пададзены паабяцаныя 10 аўтобусаў (пра якія  засталася  пазнака  ў  пратаколе  ўрадавай  камісіі).  А  “да  20  гадзін  вечара”  ўжо  пачыналі разыходзіцца  з  памінальнага  стала  ў  Доме  літаратара блізкія  і родныя  нябожчыка.  З  памінальнага стала,  аплаціць які  ў сваім  гарантыйным  лісце  за  подпісам  першага  намесніка  міністра  культуры  і міністэрскага бухгалтара абяцала “дзяржава”, – аднак дасюль так і не зрабіла абяцанага...