Творы [Францішак Багушэвіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

казку, доўгую, поўную фантазіі, цудоўную. Прыгожы гэта талент. Польскія вершы яго слабыя, але беларускія, на маю думку, выдатныя. Трэба з усёй сілы заахвочваць яго да працы ў гэтым кірунку".

Усяго ў паэтычнай спадчыне Ф. Багушэвіча 48 беларускіх вершаваных твораў, а польскіх 14; фактычна, трэцяя частка. Да гонару Ф. Багушэвіча ягоныя прыжыццёвыя зборнікі "Дудка беларуская", "Смык беларускі" склалі вершы выключна на беларускай мове. Малаверагодна, што першыя паэтычныя спробы былі ў Францішка беларускамоўнымі.

Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!
У назве праграмнага верша, якім распачаты зборнік "Дудка беларуская", не хапае толькі сцвярджальна-радаснага клічніка, як у загалоўку паэмы "Кепска будзе!" або ў не менш вядомым творы "Быў у чысцы!". Але ўжо тое, што паэт першым у XIX ст., задоўга да Купалы і Коласа (10–15 гадоў нацыянальнага руху канца XIX — пачатку XX ст. можна спакойна прыраўняць да 40, калі не больш, гадоў розніцы паміж выхадам зборнікаў Дуніна-Марцінкевіча і самога Багушэвіча) паставіў на друкарскі варштат выданне кніг, тое, што загалоўным творам выбрана менавіта "Мая Дудка" сведчыць, што напрыканцы XIX ст. паэзія беларуская знайшла ўжо так патрэбныя ёй, адэкватныя формы мастацкага, паэтычнага самавыражэння. Адгэтуль і назаўсёды слова беларускае стане адзіным валадаром беларускіх абшараў.

Тэма народнага жыцця — цэнтральная ў паэзіі паэта. Трагічны пафас большасці твораў якраз і абумоўлены абмалёўкай штодзённага побыту беларускага сялянства. Паэт нярэдка выносіць у загаловак вечныя каштоўнасці ("Мая Дудка", "Праўда", "Як праўды шукаюць"), пашыраючы свае жанрава-стылявыя пошукі. Матывы паэзіі Ф. Багушэвіча самыя разнастайныя: ад сацыяльнага аналізу рэчаіснасці ("Бог не роўна дзеле") да міжнацыянальных і міжканфесійных ("Немец"). Папулярнасць паэтавых вершаў, завезеных кантрабандаю ў Беларусь, была настолькі вялікай, што кракаўскі выдавец Анчыц у 1896 г. паўтарыў выданне "Дудкі беларускай".

3 вышыні стогадовага шляху, пройдзенага новай беларускай літаратурай ад часу выхаду ў свет паэтычных кніг Францішка Багушэвіча, яскрава бачыцца, што можна і аднаму быць у полі Змагаром, калі ты Народны Паэт; і адзін Абаронца, калі ты жыццё і талент ахвяруеш за пакрыўджаных і бяздольных; калі, як апостал, робіш усё, каб напоўніць духоўнай моцаю. Дзеля адраджэння беларускай літаратуры і нацыянальнай свядомасці Францішак Багушэвіч на схіле XIX ст. зрабіў тое, што для чэшскай — геніяльны містыфікатар Вацлаў Ганка сваім "Краледворскім рукапісам".

Творчасць Ф. Багушэвіча — вяршыня нацыянальна-ўсвядомленай ідэі беларускага адраджэння ў XIX ст., звяно, якое аб'ядноўвае ўсю беларускую літаратуру XIX ст. з яе ўздымам на пачатку XX ст. Яна ўвасабляе прадвызначэнне адметнага шляху для нацыянальнага прыгожага пісьменства, прадчуванне магутнага ўздыму духоўнасці на роднай зямлі. Засваенне і развіццё папярэдніх дэмакратычных традыцый адразу было падхоплена маладой генерацыяй. Паэзія Багушэвіча паўплывала не проста на асобных творцаў, яна здзейсніла вялізны ўплыў на абуджэнне нацыянальнай свядомасці. "Рашучы штуршок беларускаму руху надала кніжка Мацея Бурачка "Дудка беларуская", якая выйшла ў Кракаве ў 1891 годзе на беларускай мове", — канстатаваў Я. Карскі. Гэтую думку яшчэ больш упэўнена паўтарыў італьянскі даследчык Дж. Месіна ў капітальнай манаграфіі "Беларуская літаратура" (Рым, 1952). Ён вобразна, дакладна выказаўся пра неацэнную ролю першых Багушэвічавых кніжак: "Калі ў новай беларускай літаратуры і можа быць метрычны выпіс яе нараджэння, дык гэта час апублікавання ў Кракаве твораў Мацея Бурачка (Ф. Багушэвіча)".

Чаму і праз стагоддзе "Дудка беларуская" запатрабаваная? Нават у выглядзе факсіміле. Бо ў ёй ад першага і да апошняга верша пульсуе праўда пра наш паднявольны, але нескароны народ. А ў паэзіі, як і ў жыцці, самы цікавы жанр — Праўда.


Язэп Янушкевіч


Дудка беларуская

Прадмова


Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася. Увідзеўшы гэта, я часта думаў: Божа ж мой, Божа! Што ж мы за такія бяздольныя? Якаясь маленькая Булгарыя — са жменя таго народу, — якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і